ангельскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́дмунд Спэ́нсэр (па-ангельску: Edmund Spenser; К. 1552 — 13 студзеня 1599, Лёндан) — ангельскі паэт, сучасьнік Шэксьпіра.
Эдмунд Спэнсэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1552[1] |
Памёр | 13 (23) студзеня 1599[3][4][5][…] |
Пахаваны | |
Сужэнец | Макабіяс Чайлд[d] і Elizabeth Boyle[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік |
Мова | ангельская мова[6][7] |
Подпіс | |
Дакладная дата нараджэньня невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спэнсэр служыў у ангельскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірляндзкі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталяміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсэравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазьней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірляндзкае паўстаньне 1598 году вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лёндан, дзе ён і памёр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.