Ысыах
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ысыах (па-якуцку: Ыhыах) — сьвята лета ў якутаў. Уяўляе сабою вяснова-летняе сьвята ў гонар божышчаў айыы і адраджэньня прыроды, якое суправаджаецца абрадам маленьняў, багатым пачастункам і кумысапіцьцём, танцамі, народнымі гульнямі, коннымі скокамі, спаборніцтвамі моцных і спрытных.
Якуцкі ысыах — самае галоўнае сьвята ў Якуціі. Слова ысыах даслоўна можна перавесьці як «багацьце», злучана з культам сонечных божышчаў, з рэлігійным культам урадлівасьці. Традыцыйна ысыах сьвяткавалася ў дзень летняга сонцастаяньня — 21 чэрвеня.
У даваенны час ысыах праводзілася як і пакладзена 22 чэрвеня — у дзень летняга сонцастаяньня. Пасьля вайны, па маральна-этычных меркаваньнях (дата ысыах супала з пачаткам Вялікай Айчыннай Вайны 22 чэрвеня 1941 г.) ысыах стала праводзіцца ў пэрыяд паміж 10 чэрвеня і 25 чэрвеня, у залежнасьці ад улуса, графіка выходных дзён, мясцовых пераваг і г. д.
Дасьледчыкі лічаць, што прарадзімай летняга кумыснага сьвята зьяўляюцца стэпы Цэнтральнай Азіі. Элемэнты якуцкага сьвята маюць падобныя рысы зь летнімі сьвятамі цюркскіх народаў: тувінцаў, алтайцаў, татар, башкір і інш. У якутаў захавалася старажытная традыцыя, характэрная для жывёлаводніцкіх народаў — дзяліць год на дзьве паловы, а сам ысыах зьяўляўся адмысловай мяжой паміж старым і новым, мінулым і будучым.
Першыя пісьмовыя сьведчаньні заходніх дасьледчыкаў можна сустрэць у дзёньнікавых запісах галяндзкага вандроўніка І. Плёса, што праяжджаў праз Сыбір у Кітай напрыканцы XVII стагодзьдзя. Ён адзначаў, што гэта сьвята спраўляецца зь вялікай урачыстасьцю: якуты разводзяць вогнішчы і падтрымліваюць іх на працягу ўсяго сьвята.
Падчас урачысьтасьцяў, што ўвасабляюць пачатак лета і абуджэньне прыроды, тут прынята ўспамінаць продкаў і іх звычаі. Этнограф Кацярына Раманава лічыць, што для якутаў падобнае сьвята ня простае нагода павесяліцца. «У Якуціі вельмі доўгая зіма, — кажа яна. — І адзіная магчымасьць сустрэцца ўсім родам — гэта тут».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.