Места ў Луганскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Шча́сьце (па-ўкраінску: Щастя) — места ў Луганскай вобласьці, места-спадарожнік Луганску, падпарадкаванае Луганскай мескай радзе. Знаходзіцца на левым беразе ракі Северскі Данец. Насельніцтва на 2011 год — 13 105 асобаў. Асноўны прамысловы аб’ект — Луганская цеплавая электрастанцыя.
Шчасьце | |||||
укр. Щастя | |||||
Царква сьвятой Кацярыны | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XVIII стагодзьдзе | ||||
Места з: | 1963 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Луганская | ||||
Раён: | Новаайдарскі | ||||
Мэр: | Вадзім Жыўлюк | ||||
Плошча: | 1,11 км² | ||||
Вышыня: | 45 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 13 105 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 11 806,31 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 642 | ||||
Паштовы індэкс: | 91483 | ||||
КОАТУУ: | 4410161400 | ||||
Нумарны знак: | BB, НВ / 13 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°44′17″ пн. ш. 39°13′52″ у. д. | ||||
Шчасьце | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.schastye-rada.gov.ua/ |
Места паўстала ў 1963 на месцы вёскі, заснаванае прыгоннымі-ўцекачамі ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. У 1754 року імпэратрыца Кацярына II падаравала землі, прылеглыя да Данца, і сялянаў свайму прыдворнаму — Рыгору Кавалінскаму. Ад прозьвішча ўласьніка вёска «ў народзе» стала называцца Кавалінкаю.
Паводле зьвестак на 1864 рок у казённай вёсцы Старабельскага павету Харкаўскай губэрні жыло 510 асобаў (250 мужчынскай стаці й 260 — жаночай), налічвалася 49 дваровых гаспадарак[2].
Па стане на 1885 рок — у Стараайдарскай воласьці, 661 жыхар, 96 дваровых гаспадарак[3].
Паводле перапісу 1897 року колькасьць жыхароў узрасла да 830 асобаў (420 мужчынскай стаці і 410 — жаночай), зь якіх усе — праваслаўнае веры[4].
Паводле зьвестак 1914 року — 1230 жыхароў[5]. Дзейнічала 2-клясная парафіяльная школа. У гэтым жа годзе памешчык Пятро Кавалінскі з жонкай Кацярынай пабудавалі цагляны Сьвята-Кацярынінскі храм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.