From Wikipedia, the free encyclopedia
Шо́пагалі́зм (шопаманія; анг. shop + стар.-грэц. μανία — крама + шаленства) — навязьлівая, некіраваная і непераадольная цяга чалавека рабіць пакупкі без увагі на неабходнасьць і наступствы. Большасьць выпадкаў прыпадае на жанчынаў[1].
Залежнасьць прадухіляюць вызначэньне неабходных для набыцьця рэчаў загадзя, адмова разгляду зьніжкі ў якасьці вартай прычыны для пакупкі, пазьбяганьне пакупак у першы дзень зьяўленьня тавару, захоўваньне чэкаў, пазбаўленьне ад крэдытных картак і перапыненьне закупаў пры іх некіраванасьці.
Чыньнікамі залежнасьці ёсьць руціна, адзінота і нізкая самаацэнка.
Прыкметамі залежнасьці ёсьць расчараваньне і злосьць ад страты самаавалоданьня пры пакупках, разуменьне няздольнасьці выбару ў краме з пакупкай да сканчэньня грошай, устойлівасьць бессэнсоўных пакупак, жаданьне зрабіць пакупку пры раздражненьні і незадаволенасьці, сваркі ў сям’і і на працы ў выніку пакупак[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.