вуліца ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкляна́я ву́ліца[1] (лет. Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Сьвятога Ігната.
Шкляная лац. Šklanaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага |
Даўжыня | 270 м |
Паштовыя індэксы | LT-01131 |
На мапе | |
Вуліца Шкляная ў Вікісховішчы |
Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 траўня 1547 году. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.
За часамі нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 году — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.
Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. Зь левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, зь левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.