Швэдзка-беларуская практычная транскрыпцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швэ́дзка-белару́ская практычная транскрыпцыя — уніфікаваныя правілы перадачы швэдзкіх уласных імёнаў і неперакладальных рэаліяў на пісьме беларускай мовай.
Рэкамэндацыі па ўласна швэдзка-беларускай практычнай транскрыпцыі ніколі не публікаваліся і няма зьвестак пра рыхтаваньне падобных выданьняў у навуковых установах ці мовазнаўцамі Беларусі. Ніжэй зьмешчаныя рэкамэндацыі складзеныя на аснове «Кароткай граматыкі швэдзкай мовы» (адтуль пра швэдзкую фанэтыку, pdf, 0,9 MB) аўтарства В. У. Цьвіркі, пад агульнай рэдакцыяй Л. Баршчэўскага, якая выйшла ў 2009 годзе і пакуль зьяўляецца адзіным беларускім падручнікам швэдзкай мовы.