![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Scottish_National_Party_Logo.svg/langbe-tarask-640px-Scottish_National_Party_Logo.svg.png&w=640&q=50)
Шатляндзкая нацыянальная партыя
шатляндзкая палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шатляндзкая нацыянальная партыя (па-англа-шатляндзку: Scots National Pairty; па-гэльску: Pàrtaidh Nàiseanta na h-Alba) — нацыяналістычная і сацыял-дэмакратычная палітычная партыя Шатляндыі. ШНП кіруецца шатляндзкім нацыяналізмам і падтрымлівае кампанію руху да незалежнасьці Шатляндыі ад Вялікабрытаніі і сяброўства навастворанай краіны ў Эўрапейскім Зьвязе[2][3][4]. Партыя ёсьць найбуйнейшай палітычная партыяй Шатляндыі, маючы вялікую колькасьць месцаў ня толькі ў парлямэнце Шатляндыі, але і ў парлямэнце Вялікабрытаніі. Тым ня менш на агульнабрытанскім узроўні саступае Кансэрватыўнай і Лейбарысцкай партыям. Цяперашні лідэр партыі — Нікола Стэрджэн, якая займае пасаду першага міністра Шатляндыі з 20 лістапада 2014 году. ШНП была заснаваная ў 1934 годзе, а прадстаўніцтва ў парлямэнце Вялікабрытаніі мае з 1967 году[5]. Па вылучэньні асобнага парлямэнту Шатляндыі партыя звычайна займае другое месца. Паводле вынікаў выбараў у парлямэнт Шатляндыі 2011 году нацыяналісты ўпершыню атрымалі большасьць і сталі кіроўнай партыяй. У выніку партыя ў 2014 годзе ініцыявала рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі, які, аднак, праваліўся праз перамогу прыхільнікаў зьвязу Вялікабрытаніі. Партыя ёсьць сябрам Эўрапейскага свабоднага альянсу.
Шатляндзкая нацыянальная партыя | |
![]() | |
Лідэр партыі | John Swinney[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 7 красавіка 1934 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | шатляндзкая незалежнасьць[d], сацыял-дэмакратыя[d], шатляндзкі нацыяналізм[d] і праэўрапеізм[d] |
Колькасьць | 72 186[1] |
Афіцыйны сайт | snp.org (анг.) |