Шарль Аж’е дэ Бац дэ Кастэльмор, граф д’Артаньян
гасконскі шляхціч, вайсковец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарль Аж’е́ дэ Бац дэ Кастэльмо́р, граф д’Артанья́н (па-француску: Charles Ogier de Batz de Castelmore, Comte d’Artagnan, вымаўляецца ʃaʁl oʒje də bats də kastɛlmɔʁ kɔ̃t daʁtaɲɑ̃; каля 1611, замак Кастэльмор, Гасконь, Францыя — 25 чэрвеня 1673, Маастрыхт, Нідэрлянды) — гасконскі шляхціч, капітан мушкетэраў за часам караля Люі XIV.
Жыцьцяпіс д’Артаньяна ўпершыню быў складзены Гацьенам дэ Сандра праз 27 рокаў па сьмерці мушкетэра. На падставе гэтага часткова выдуманага апісаньня ў XIX стагодзьдзі Аляксандар Дзюма склаў сэрыю сваіх раманаў пра літаратурнага героя, цяпер больш вядомага як д’Артаньян. Ягоная літаратурная рэалізацыя мае мала падабенства да рэальнай біяграфіі свайго прататыпа.