места ў Белгародзкай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шабе́кіна (па-расейску: Шебекино) — места ў Белгародзкай вобласьці Расеі, адміністрацыйны цэнтар Шабекінскага раёну.
Шабекіна | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1713 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 47248 | ||
Паштовы індэкс: | 309290 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°25′0″ пн. ш. 36°54′0″ у. д. | ||
Шабекіна | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.admshebekino.ru/ |
Разьмешчаны на мяжы з братняй Украінай, за 7 км ад ракі Северскі Данец, за 32 км ад Белгараду.
Датай заснаваньня паселішча лічыцца 1713 рок, калі яно ўпершыню пазначана на мапах. Назву слабада Шыбекіна атрымала ад прозьвішча першага земляўласьніка Івана Шыбекі. Пазьней назву перакруцілі на Шабекіна.
У 1792 року ў слабадзе збудаваная драўляная царква Ціхвінскай Божай Маці.
У XIX стагодзьдзі слабада стала цэнтрам воласьці Белгародзкага павету Курскай губэрні[2].
У 1839 року новыя ўласьнікі слабады, Рэбіндары, збудавалі цукровы завод, у 1847 — цагельню, у 1867 — рамонтныя майстэрні для сельскагаспадарчых машынаў, у 1875 — вінакурню і млын з маслабойкай.
У 1896 року да Шабекіна прайшла чыгунка ад станцыі Нежагаль.
На пераломе 1880-х рокаў побач з старой царквою збудаваная новая мураваная.
У 1905 року Рэбіндары збудавалі электрастанцыю дзеля патрэбаў цукровага заводу, але яна забясьпечвала і жылыя дамы. У 1914 року збудаваная гарбарня і бойня. Да рэвалюцыі дзейнічалі таксама сьпіртавы, крэйдавы і цэглавы заводы.
У 1922 року Шабекіна ўвайшло ў склад РСФСР. У 1928 стала цэнтрам Шабекінскага раёну, 16 сьнежня 1938 року атрымала мескі статус.
З 14 чэрвеня 1942 да 9 лютага 1943 року пад нямецкай акупацыяй.
У 1948 року пачалося будаўніцтва першага ў СССР хімічнага заводу, які вырабляў тлушчазаменьнікі ды мыйныя сродкі.
Пасьля нападу расеі на Ўкраіну Шабекіна сталі абстрэльваць у адказ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.