Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2024 году — 88-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які будзе ладзіцца ў Чэхіі з 10 па 26 траўня 2024 году[1]. У спаборніцтве будуць браць удзел 16 зборных. Пастанова аб правядзеньні чэмпіянату ў гэтае краіне была прынятая на паўгадовым кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе[2], але афіцыйна яна была зацьверджаная 12 верасьня 2020 году. Затрымка была зьвязаная з сусьветнай пандэміяй каранавірусу.
Гэты артыкул апісвае актуальную падзею. |