Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2018 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2018 году — 82-і па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Даніі з 4 па 20 траўня 2018 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. На гэтым чэмпіянаце адбыўся дэбют зборнай Рэспублікі Карэя, якая да гэтага ніводнага разу не брала ўдзел у элітным дывізіёне[1].
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2018 году Данія 2018 IIHF World Championship | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Данія |
Час правядзеньня | 4—20 траўня |
Лік удзельнікаў | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Швэцыя |
Другое месца | Швайцарыя |
Трэцяе месца | ЗША |
Чацьвертае месца | Канада |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 384 (6 за гульню) |
Наведвальнасьць | 520 481 (8133 за матч) |
Бамбардзіры |
Патрык Кейн (20 пунктаў) |
Самы каштоўны гулец | Патрык Кейн |
← 2017 2019 → |
Закрыць
Афіцыйнымі маскотамі турніру было абрана качаня, у гонар героя казкі дацкага пісьменьніка Ганса Крыстыяна Андэрсэна «Брыдкае качаня».