Чэмпіянат Эўропы па баскетболе
Эўрапейскі баскетбольны турнір нацыянальных зборных / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т Эўро́пы па баскетбо́ле — міжнародны турнір сярод эўрапейскіх мужчынскіх зборных па баскетболе, які праводзіцца раз у 2 гады пад эгідай ФІБА. Першы турнір быў праведзены ў 1935 годзе ў Швайцарыі. Больш за ўсіх — 14 разоў — чэмпіёнамі Эўропы станавілася зборная СССР, другі паказчык у зборнай Югаславіі — 8 тытулаў. Чэмпіёнскі кубак Эўрабаскету носіць імя сябры Зали баскетбольнай славы ФІБА Мікалая Сямашкі, які шмат год узначальваў фэдэрацыю баскетболу СССР і быў віцэ-прэзыдэнтам ФІБА.
З 1938 году праводзіцца аналягічны турнір для кабет.