![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Venice_%25E2%2580%2593_The_Tetrarchs_03.jpg/640px-Venice_%25E2%2580%2593_The_Tetrarchs_03.jpg&w=640&q=50)
Чатыры тэтрархі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатыры тэтрархі (па-італьянску: Monumento ai Tetrarchi) — скульптурная кампазыцыя зь цёмна-чырвонага парфіру, умантаваная ў паўднёвы фасад вэнэцыянскага сабора Сан-Марка. Статуя была выраблена ў першай палове IV стагодзьдзя й зьяўлялася часткай канстантынопальскага Філядэльфеёна, пабудаванага побач з калёнай Канстантына (сучасная плошча Чэмбэрліташ).
| |
Чатыры тэтрархі, IV стагодзьдзе | |
Парфір. Вышыня: 130 см | |
Сабор сьвятога Марка, Вэнэцыя |
У дачыненьні да таго, каго адлюстроўвае скульптура існуе дзьве вэрсіі:
- найбольш распаўсюджаная вэрсія, якая дала назву кампазыцыі — імпэратары-суправіцелі пэрыяду тэтрархіі: Дыяклетыян, Максыміян, Галерыюс і Канстантыюс Хлёр;
- спадчыньнікі Канстантына Вялікага: сыны Канстантын II, Канстантыюс I, Канстант I і пляменьнік Дальматыюс.
Імпэратары-тэтрархі адлюстраваны парамі: двое аўгустаў і двое цэзараў, якія абдымаюць адзін аднаго. Гэтае разьмяшчэньне павінна было прадэманстраваць ідэю адзінства Рымскай імпэрыі. Твары фігураў пазбаўлены індывідуальных рысаў, а сам матэрыял (парфір, шырока распаўсюджаны ў мастацтве Старажытнага Эгіпта) і аналягічныя працы (напрыклад, тэтрархі з музэяў Ватыкана) дазваляюць выказаць здагадку, што твор адносіцца да ўсходняй школы рымскага мастацтва.
Падчас Чацьвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе скульптура разам зь іншымі архітэктурнымі элемэнтамі, якія ўпрыгожылі сабор сьвятога Марка, была вывезена з Канстантынопалю ў Вэнэцыю. Яе ўсталявалі на вуглу паўднёвага фасаду, у саборы гэтую частку будынка займае скарбніца, сабора побач з Порта дэльля Карта — парадным уваходам у Палац дожаў. Пастамэнт і ступню аднаго з тэтрархаў, якія адсутнічалі, узнавілі мясцовыя майстры.
У 1960-я гады пры раскопках рэштак палаца Мірэлеён у Стамбуле быў знойдзены фрагмэнт ступні й пастамэнта, які адсутнічалі, а цяпер захоўваецца ў Археалягічным музэі Стамбула.