![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Maailmajaod_pd.png/640px-Maailmajaod_pd.png&w=640&q=50)
Частка сьвету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Часткі сьвету — найбольш глябальныя геаграфічныя рэгіёны, да якіх належаць мацерыкі ці іх значныя часткі разам з прылеглымі астравамі. Звычайна вылучаюць шэсьць частак сьвету:[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Maailmajaod_pd.png/640px-Maailmajaod_pd.png)
Аўстралія і Акіянія — фіялетавым;
Азія — аранжавым;
Амэрыка — зялёным;
Антарктыда — блакітным;
Афрыка — жоўтым;
Эўропа — чырвоным.
Існуе розьніца паміж паняцьцямі «мацярык» і «частка сьвету». Падзяленьне на мацерыкі выкананае па прыкмеце аддаленасьці воднай прасторай ад іншых мацерыкоў, а часткі сьвету — паняцьце хутчэй гісторыка-культурнае. Так, кантынэнт (мацярык) Эўразія складаецца зь дзьвюх частак сьвету — Эўропы і Азіі. А частка сьвету Амэрыка разьмяшчаецца на двух мацерыках — Паўднёвая Амэрыка і Паўночная Амэрыка. Да таго ж, часткі сьвету ўключаюць у сябе і аднесеныя да іх астравы, таму, хоць і няма такога мацерыка Акіянія, адпаведныя астравы ўваходзяць у частку сьвету Аўстралія і Акіянія.