ангельскі прыродазнаўца, біёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарлз Робэрт Да́рвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809, Шрусбэры, Шропшыр, Ангельшчына — 19 красавіка 1882, Даўн-гаўс, Кент) — ангельскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі (дарвінізм). Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[16].
Чарлз Робэрт Дарвін — другі сын Робэрта Ўорынга Дравіна ды Сюзанны Ўэджўуд, дачкі прамыслоўца Джазайі Ўэджўуда. Дарвін — унук ангельскага натураліста, лекара і паэта Эразма Дарвіна. Маці Дарвіна памерла, калі яму было восем гадоў. Яго выхоўвалі тры старэйшыя сястры. Ад 1818 да 1825 Дарвін вучыўся ў англіканскай школе Шрусбэры. Чарлз Дарвін выявіў цікавасьць да натуральнай гісторыі падчас вучобы ва Эдынбурскім ўнівэрсытэце (1825-1827), дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Перайшоў вучыцца ў Коледж Хрыста Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэта. У 1831 годзе скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра мастацтваў. Падчас пяцігадовага падарожжа на караблі «Бігл» HMS Beagle (1831—кастрычнік 1836) Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Напрацягу падарожжа ён сабраў узоры расьлін і жывёл, у тым ліку выкапневых жывёл. Апублікаваньне падарожных запісаў (па-ангельску: The Journal of a Naturalist) Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Прапанаваў тэорыю ўзьнікненьня атолаў. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1839 годзе ажаніўся, у 1842 пераехаў зь Лёндана ў Даўн (графства Кент). У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа рукапіс артыкула, у якім апісвалася тэорыя, падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам. Дарвін не верыў у Бога, але быў з гонарам пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве.
Чарльз Дарвін апублікаваў сваю тэорыю паходжаньня відаў сумесна зь іншым ангельскім навукоўцам Альфрэдам Расэлам Ўолесам 1 ліпеня 1858 году. У 1859 г. ён апублікаваў вялікую кнігу «Паходжаньне відаў», у якой сьцьвярджаў, што біялягічныя віды паступова фармаваліся пад уплывам натуральнага адбору[17]. Тэорыя эвалюцыі абапіраецца на прынцыпы генэтычнай зьменлівасьці, спадчыннасьці. У гэтай кнізе быў сфармуляваны прынцып клясыфікацыі, які пазьней быў названы ў гонар Дарвіна.
У гонар Дравіна названая гумарыстычная прэмія. У Валагодзкай і Яраслаўскай абласьцях Расеі ў ганар Дарвіна названы запаведнік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.