![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Earthworm.jpg/640px-Earthworm.jpg&w=640&q=50)
Чарвякі
жывёлы з працяглым тулавам і звычайна бяз ног / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарвякі — група жывёлаў, у якую ўваходзяць бесхрыбтовыя арганізмы з тонкім падоўжаным целам і мяккімі пакровамі. Паводле такой клясыфікацыі сюды адносяць некалькі тыпаў чарвякоў, а таксама лічынак шматлікіх вусякоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Earthworm.jpg/640px-Earthworm.jpg)
Форма цела чарвякоў аказалася вельмі пасьпяховай, пра гэта сьведчыць той факт, што чарвякі насяляюць амаль любы куток сьвету: ад прэснай і марской вады да сушы. Жыцьцёвая дзейнасьць іх таксама разнастайная. Напрыклад, земляныя чарвякі станоўча спрыяюць кругазвароту рэчываў у экасыстэме, а пэўныя паразытычныя чарвякі, якія жывуць у арганізмах іншых істотаў, наносяць вялікую шкоду пераносчыку. Таксам некаторыя віды чарвякоў выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне.