румынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
ЧФР (па-румынску: CFR) — румынскі футбольны клюб з гораду Клуж-Напокі. Заснаваны ў 1907 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Румыніі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Румыніі. Абрэвіятура ЧФР азначае зь перакладам з румынскае мовы — «румынская чыгунка». Большую частку свайго існаваньня клюб правёў у ніжніх лігах румынскага футболу, пасьля вылету з найвышэйшай лігі ў 1970-х гадох. Пры значнай фінансавай падтрымцы папярэдняга ўладальніка Арпада Пасканы, пачынаючы з 2002 году, клюб у 2004 годзе павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. А потым здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны, пераірваўшы ў сэзоне 2007—2008 гадоў 17-гадовую гегемонію сталічных клюбаў[2].
ЧФР Клуж | |
Поўная назва | Fotbal Club CFR 1907 Cluj |
---|---|
Заснаваны | 1907 |
Горад | Клуж-Напока, Румынія |
Стадыён |
Канстантын Рэдулеску Умяшчальнасьць: 23 500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cfr1907.ro (рум.) |
Клюб мае супрацьстаяньне з камандай «Унівэрсытаця», якая таксама базуецца ў горадзе Клуж-Напоцы. Матчы паміж двума клюбамі вядомыя як Клужаўскае дэрбі.
Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе, калі горад Клуж-Напока (тады вядомы як Калажвар) быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, пад назвай Калажварскі чыгуначны спартовы клюб (вуг. Kolozsvári Vasutas Sport Club). З 1907 па 1910 гады каманда гуляла ў чэмпіянаце гораду, аднак аніякіх прыкметных дасягненьняў клюбу бракавала. У 1911 годзе клюб стаўся першым чэмпіёнам навастворанага чэмпіянату Трансыльваніі. У пэрыяд з 1911 па 1914 гады клюб стала займаў другі радок у памянёным спаборніцтве, якое пасьля было перапыненае празь Першую сусьветную вайну. Па вайне Трансыльванія адыйшла да Румыніі, і клюб адпаведна зьмяніў назоў на ЧФР Клуж, што ёсьць акронімам з назвы па-румынску дзяржаўнай кампаніі Румынская чыгунка (рум. Căile Ferate Române), захаваўшы, такім чынам, свае сувязі з нацыянальнай чыгуначнай арганізацыяй. Клюб двойчы запар здабыў перамогу ў лякальным чэмпіянаце, пасьля чаго далучыўся да румынскай лігі.
Паміж 1920 і 1934 гадамі ЧФР ня меў прыкметных дасягненьняў. Паміж 1934 і 1936 гадамі клюб на працягу двух сэзонаў знаходзіўся ў Другой лізе, заняўшы шостае месца ў сэзоне 1934—1935 гадоў і восьмае месца ў сэзоне 1935—1936 гадоў. У 1936 годзе клюб быў паніжаны да Трэцяй лігі, але потым падвышаўся да Другой лігі. У такім рэжыме клюб жыў да пачатку сэзону 1947—1948 гадоў, калі аб’яднаўся зь іншым клужаўскім клюбам «Фэрар», удзельнікам Першай лігі. У выніку, ЧФР атрымаў права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне айчыннага першынства. На жаль, у Першай лізе каманда пратрымалася ўсяго два гады, пасьля чаго 20 наступных гадоў знаходзіліся па-за межамі эліты. У 1960 годзе адбылося яшчэ адное зьліцьцё, гэтым разам з «Рапідам», што прывяло да стварэньня клюбу КСМ. У 1964 годзе назва каманды была зьмененая на «Клужана». У тым жа годзе юніёрская дружына клюбу здабыла перамогу ў чэмпіянаце краіны. Праз тры гады назва каманды была павернутая на колішнюю — ЧФР.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.