Цукровы дыябэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цукровы дыябэт (лац. diabetes mellītus) — група эндакрынных захворваньняў, якія разьвіваюцца з прычыны адноснага ці абсалютнага недахопу гармона інсуліна ці парушэньня яго ўзаемадзеяньня з вузамі арганізму, у выніку чаго разьвіваецца гіпэрлікемія — стойкае павялічэньне ўтрыманьня глюкозы ў крыві.
Цукровы дыябэт | |
Сьмяротнасьць на млн жыхароў (2012 г.): ад 28 жоўтым да 1879 чырвоным | |
Спэцыяльнасьць | эндакрыналёгія |
---|---|
Сымптомы | смага, павышанае брулевыдзяленьне, пераяданьне |
Ускладненьні | ныркавая недастатковасьць, інсульт |
Віды | 1-ы, 2-і, цяжарных |
Прычыны | перакормліваньне, траўмы галавы і жывата |
Фактары рызыкі | maternal smoking[d][1] |
Мэтад дыягностыкі | проба крыві на ўтрыманьне цукру |
Прафіляктыка | пазьбяганьне атлусьценьня, штодзённыя разьмінаньні |
Лячэньне | ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, заняткі рухавымі гульнямі |
Лекі | інсулін, мэтфармін |
Сьмяротнасьць | 1,5 млн (2015 г.) |
Цукровы дыябэт у Вікісховішчы |
Захворваньне характарызуецца хранічным цячэньнем і парушэньнем усіх відаў абмена рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінэральнага і водна-солевага[2][3]. Акрамя чалавека, дадзенаму захворваньню падвергнутыя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, кошкі[4]. Віды: 1-га тыпу — узьнікае ў дзяцінстве і юнацтве ад спыненьня выпрацоўкі інсуліну, пагражае звышглікемічнай кетакіслотнай комай; 2-га тыпу — узьнікае ў дарослых пераважна пасьля 45 гадоў праз неадчувальнасьць да інсуліну[5].