Цеплавы рухавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цеплавы́ рухаві́к — прыстасаваньне бесьперапыннага дзеяньня, якое атрымоўвае энэргію ў форме цяпла, якое затым перадаецца навакольлю ў форме работы і, у абавязковым парадку, у форме цяпла.
Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры тэрмадынамічныя сыстэмы: дзьве зь іх зьяўляюцца крыніцамі цяпла, а адна — рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела адтрымоўвае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў мэханічную работу, а астатняя аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла. У цеплавым рухавіку заўсёды зьдзяйсьняецца просты тэрмадынамічны цыкль (цыкль, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасьць цеплыні пры большай тэмпэратуры, а адводзіцца меншая пры больш нізкай тэмпэратуры. Розьніца гэтых цяплынь роўная зьдзейсьненай рабоце).