![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Neo-Uniate_Saint_Nicephorus_church_in_Kostom%25C5%2582oty_%2528%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2582%25D0%25B8%2529.jpg/640px-Neo-Uniate_Saint_Nicephorus_church_in_Kostom%25C5%2582oty_%2528%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2582%25D0%25B8%2529.jpg&w=640&q=50)
Царква сьвятога Мікіты Пакутніка (Кастамлоты)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ сьвято́га му́чаніка Мікі́ты ў Кастамло́тах — старажытная драўляная царква (1631 г.), помнік уніяцкага дойлідзтва ў каталіцкай парафіі бізантыйска-славянскага абраду ў Кастамлотах на р. Буг у Польшчы, ля сучаснай мяжы зь Беларусьсю, за 15 км ад Берасьця. У 1875—1927 — праваслаўная царква. Санктуарыюм Падляскіх мучанікаў-уніятаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Neo-Uniate_Saint_Nicephorus_church_in_Kostom%C5%82oty_%28%D0%9A%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%B8%29.jpg/640px-Neo-Uniate_Saint_Nicephorus_church_in_Kostom%C5%82oty_%28%D0%9A%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%B8%29.jpg)
Парафія сьвятога мучаніка Мікіты ў Кастамлотах — адзіная каталіцкая парафія бізантыйска-славянскага абраду ў Польшчы з шэрагу адноўленых у міжваенны час на тэрыторыі былой Холмскай уніяцкай япархіі, якая існуе да сёньняшняга дня. Яе цэнтар знаходзіцца ў вёсцы Кастамлоты. Парафія падпарадкоўваецца біскупу Седлецкай рымска-каталіцкай дыяцэзіі.