From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка ў Горным Снове, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сноў |
Каардынаты | 53°12′59.57″ пн. ш. 26°25′04.9″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на Вікісховішчы |
Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) могілкавую капліцу Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Горным Снове збудавалі ў 1769 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Яна Рдултоўскага.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1836 годзе на яе месцы з фундацыі Казімера Рдултоўскага збудавалі мураваную царкву. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893 годзе за новымі ўладальнікамі маёнтку Гартынгамі царкву рэканструявалі, у гэты ж час яна атрымала тытул Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.
За савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта адзіны прастакутны аб’ём, які пераходзіць у 3-гранную апсыду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацьверыковая званіца, завершаная нізкім шатром (цяпер з купалам-цыбулінай). Уваход праз прастакутны прытвор, завершаны трыкутным франтонам. Фасад прытвора восьсю сымэтрыі адзначаецца аркавым аконным праёмам і трайной аркадай уваходу. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца плястычнымі ліштвамі з трыкутнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасьценках. Вуглы аб’ёму адзначаюцца калёнамі, высокі цокаль — дэкорам. Пэрымэтрам будынак апярэзваецца тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Апсыда вылучаецца мураванай перагародкай з драўляным 3-ярусным іканастасам. Над уваходам месьцяцца хоры[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.