![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/St._Nicholas_Orthodox_Church_Exterior%252C_Vilnius%252C_Lithuania_-_Diliff.jpg/640px-St._Nicholas_Orthodox_Church_Exterior%252C_Vilnius%252C_Lithuania_-_Diliff.jpg&w=640&q=50)
Царква Сьвятога Мікалая (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Сьвято́га Мікала́я або Сьвято́га Міко́лы — помнік архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Вялікай вуліцы[lower-alpha 1] каля Ратушнага пляцу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Царква Сьвятога Мікалая.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы лет. Vilniaus Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė | |
![]() Царква Сьвятога Мікалая па маскоўскай перабудове | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′47.59″ пн. ш. 25°17′19.18″ у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Віленская і Літоўская япархія |
Тып будынка | Прыходзкая царква |
Архітэктурны стыль | готыка з элемэнтамі барока і гістарызму |
Дата заснаваньня | 1347 |
Асноўныя даты: | |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы на мапе Летувы ![]() ![]() Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы | |
![]() |
Мікольская царква — адна з найстарэйшых цэркваў Вільні, архітэктурная дамінанта Рускага Гораду. Традыцыйна лічыцца, што тут спачылі віленскія мучанікі (цяпер знаходзяцца ў царкве Сьвятога Духа).