Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Гомлі. Знаходзіцца на беразе ракі Сажа, у гістарычнай Спасавай Слабадзе, на Ільлінскім спуску[lower-alpha 1]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
Ільінская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. |
Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідзтва |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы |
Першую драўляную стараверскую Спасаву царкву ў Гомлі збудавалі ў 1737 годзе.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як стараверская. У 1793 годзе стары будынак царквы зруйнавалі, а ўжо 28 верасьня 1794 году асьвяцілі новую драўляную царкву пад тытулам Сьвятога Ільлі.
У першай палове XIX ст. пры царкве існаваў мяшаны мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе расейскія ўлады зачынілі скіт і царкву. 29 чэрвеня 1852 году царква зноў пачала дзеяць, з чэрвеня 1853 году пры ёй заснавалі адзінаверскі прыход.
За савецкім часам царква не зачынялася.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным адной восьсю: бабінец, сярэдні зруб, 5-гранная алтарная апсыда. Галоўны ўваход праз зашклёную галерэю (раней была адкрытая). Над бабінцам узвышаецца шмат’ярусная званіца, васьмярык на чацьверыку. Сярэдні зруб у пляне квадратны, вышэйшы за астатнія, завяршаецца двума сьветлавымі васьмерыкамі. Аб’ёмы накрываюцца выгнутымі дахамі і гранёнымі купаламі. Над апсыдай — шматсхільны дах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне прастора нэфа разьвіваецца вэртыкальлю. Вышыня да асновы купала складае агульную даўжыню нэфа і алтара. Бабінец і алтарнае памяшканьне з рызьніцай маюць значна меншую вышыню і перакрываюцца роўнай стольлю. Алтар аддзяляецца ад нэфа іканастасам[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.