![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/EW58.jpg/640px-EW58.jpg&w=640&q=50)
Хуткасная гарадзкая чыгунка (Труймяста)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуткасная гарадзкая чыгунка (па-польску: PKP Szybka Kolej Miejska w Trójmieście) у Труймясьце — гарадзкая электрычка (S-Bahn), якая абслуговае гарады польскай агламэрацыі Труймяста. Першапачаткова сыстэма аб’ядноўвала Гданьск, Сопат і Гдыню, але пазьней яна была падоўжана ў гарады Слупск, Лембарк, Вэйхерова і Тчэў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/EW58.jpg/640px-EW58.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/EN57-1089ra_of_Tr%C3%B3jmiejska_SKM.jpg/640px-EN57-1089ra_of_Tr%C3%B3jmiejska_SKM.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/SCHEMAT_LINII_KOLEJOWYCH_W_TR%C3%93JMIE%C5%9ACIE_SKM_PKM.png/640px-SCHEMAT_LINII_KOLEJOWYCH_W_TR%C3%93JMIE%C5%9ACIE_SKM_PKM.png)
Інтэрвал руху на трасе SKM розьніцца ад шасьці хвілін да паўгадзіны, у залежнасьці ад часу сутак. Рухомы склад — электрацягнікі, у большасьці чатырохвагонныя en57, але сустракаюцца і доўгія, счэпленыя з двух электрацягнікоў.
Кошт праезду вызначаецца зонамі, паміж Гданьскам і Гдыняй — 3 зоны.
Лінія двухкалейная, праходзіць паралельна чыгуначнай калейцы Тчэў — Вэйхерова, з правага боку ў кірунку Гданьск — Гдыня. Паміж асноўнай чыгуначнай галіной і SKM існуюць пераходы.