Хорхэ Люіс Борхэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́рхэ Люі́с Бо́рхэс (па-гішпанску: Jorge Luis Borges( audio); 24 жніўня 1899, Буэнас-Айрэс — 14 чэрвеня 1986, Жэнэва) — аргентынскі празаік, паэт, публіцыст. Борхэс вядомы перш за ўсё ляканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур’ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторыяў[8]. Эфэкт праўдзівасьці выдуманых падзеяў дасягаецца ў Борхэса ўводзінамі ў аповед эпізодаў аргентынскае гісторыі ды імёнаў пісьменьнікаў-сучасьнікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамэрыканскай паэзіі.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Закрыць