Хо́біты (па-ангельску: Hobbits) — чалавекападобная раса ў легендарыюме Толкіна, якая насяляе землі Міжзем’я. Упершыню зьяўляюцца ў рамане «Хобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Бэгінс. Ва «Ўладары Пярсьцёнкаў» хобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сыльмарыльёне» і «Няскончаных казаньнях» згадваюцца эпізадычна.

Хобіт

Паводле самога аўтара, хобіты — «сваякі» людзей Міжзем’я: «Ясна, што хобіты хоць і падаюцца цяпер людзям чужынцамі, яны — блізкая іх радзіна, значна бліжэйшая за эльфаў і нават за гномаў»[1].

Апісаньне

Хобіты — маленькія істоты, вышынёй у палову чалавечага росту, з-за чаго іх таксама называюць «паўросьлікамі». У адрозьненьне ад гномаў, большасьць хобітаў ня маюць бародаў. Хобіты схільныя да паўнаты; апранаюцца ў зыркае, часьцей за ўсё зялёнае і жоўтае, абутку ня носяць, бо маюць ад прыроды тоўстую скуру на падэшвах і густую кучаравую поўсьць.

Thumb
Шыр

У пралёгу да кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Ўладар пярсьцёнкаў» распаведзеная поўная гісторыя асваеньня імі Заходніх земляў Міжзем’я. У пэрыяд падзеяў, апісаных ва «Ўладары пярсьцёнкаў», хобіты насялялі Шыр і Прыгор’е на паўночным захадзе Міжзем’я. Толкін апісвае тры старажытныя племені хобітаў, якія пасьля зьмяшаліся ў адзіную народнасьць:

  • Скурланогі (па-ангельску: Harfoots) — цямнейшыя і драбнейшыя за іншых хобітаў. Аддавалі перавагу пагоркам і стромам. Аўтар называе іх «самымі сапраўднымі, самымі правільнымі хобітамі, найбольш кансэрватыўнымі ў параўнаньні зь іншымі плямёнамі». Тыповыя прадстаўнікі скурланогаў — Сэмвайз Гэйхад, Більба і Фрода Торбінсы (абодва — па бацькаўскай лініі).
  • Каранюкі (па-ангельску: Stoors) — вялікарукія і дужэйшыя, сяліліся па роўнядзях ды рачных далінах (меркавана менавіта да такіх належалі Мэрыядок Бронь-Быч, Сьмеяголь і Дыяголь).
  • Беласкуры (па-ангельску: Fallohides) — сьветласкурыя і высокія (па мерках хобітаў), жылі побач зь лясамі (тыповыя прадстаўнікі — сямейства Хватаў, у тым ліку Перыгрын Хват).

Этымалёгія

У дадатку да «Ўладара Пярсьцёнкаў» Толкін патлумачыў, што слова «хобіт» паходзіць ад гіпатэтычнага рэканструяванага стараангельскага слова holbytla (мн. holbytlan), што азначае «будаўнік нораў». У кнігах пра Міжзем’е стараангельская мова выкарыстоўваецца ў якасьці мовы людзей Рохану[2].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.