Хвалі (раман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хвалі» (па-ангельску: The Waves), першапачаткова «Матылькі»[1] — найбольш экспэрымэнтальны раман Вірджыніі Ўулф, апублікаваны ў 1931 годзе. Твор складаецца з нутраных маналёгаў, выказваемых шасьцю героямі кнігі: Бэрнардам, Сюзан, Родай, Нэвілам, Джыні і Луісам. Скразным пэрсанажам усяго аповеду зьяўляецца сёмы герой раману — Пэрсывал, які аднак не вымаўляе ў творы ніводнага слова. Маналёгі, якія ахопліваюць жыцьці герояў падзяляюцца на дзевяць кароткіх інтэрмэдыяў ад трэцяй асобы, у якіх апісваецца адзін дзень ля мора, ад сьвітаньня да заходу.
Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Хвалі | |
The Waves | |
![]() Вокладка першага выданьня | |
Жанр: | экспэрымэнтальны раман |
---|---|
Аўтар: | Вірджынія Ўулф |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Год напісаньня: | 1928—1931 |
Публікацыя: | 8 кастрычніка 1931 |
Выдавецтва: | Hogarth Press |
Колькасьць старонак: | 324 |
Папярэдні твор: | Orlando: A Biography[d] |
Наступны твор: | The Years[d] |
Закрыць