горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаба́раўск — горад у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Хабараўскага краю і Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Насельніцтва на 2018 год — 618 150 чалавек. Плошча гораду — 386 км². Адлегласьць ад Масквы: па паветры — каля 6100 км, па чыгунцы — 8533 км.
Хабараўск лац. Chabaraŭsk | |||||
рас. Хабаровск | |||||
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1858 | ||||
Горад з: | 1880 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Хабараўскі край | ||||
Кіраўнік: | Аляксандар Сакалоў[d], Pavel Filippov Dmitrievich[d] і Sergei Kravchuk[d] | ||||
Плошча: | 386 км² | ||||
Вышыня: | 72 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 618 150 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1601,42 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 4212 | ||||
Паштовы індэкс: | 680000–680150 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°29′0″ пн. ш. 135°4′0″ у. д. | ||||
Хабараўск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.khabarovskadm.ru/ |
Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар расейскага землепраходца XVII стагодзьдзя Ерафея Хабарава. З 1880 году — горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтар Прыморскай вобласьці, з 1884 году — адміністрацыйны цэнтар Прыамурскага генэрал-губэрнатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсэнал». У пачатку XX стагодзьдзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтар Далёкага Ўсходу, з 1904 году — база Амурскай ваеннай флятыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сыбіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 году — цэнтар Далёкаўсходняга, з 1938 году — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з Камсамольскам-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.
Прамысловасьць: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (энэргетычнае і ацяпляльнае абсталяваньне, рухавікі, судны, кабэль), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор | Помнік Мураўёву-Амурскаму на банкноце наміналам у 5000 рублёў | Стэла «Горад вайсковай славы» | Мост цераз Амур |
Хабараўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.