Фітацэналёгія — навука аб расьлінных супольнасьцях — фітацэнозах. Часта разглядаюць як сынонім геабатанікі. Згодна зь іншым пунктам гледжаньня геабатаніка падзяляецца на фітацэналёгію і геаграфію расьлінаў. У заходнеэўрапейскіх дасьледчыкаў больш распаўсюджаны тэрмін «фітасацыялёгія», які падкрэсьлівае ўзаемаадносіны паміж расьлінамі як аснову арганізацыі фітацэнозаў.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Тэрмін «фітацэналёгія» быў прапанаваны ў 1918 годзе аўстрыйцам Х. Гамсам.
Разьвіцьцё фітацэналёгіі ў ХХ стагодзьдзі характэрызавалася наяўнасьцю дзьвюх супрацьлеглых канцэпцыяў прыроды расьліннага покрыва. Першая — канцэпцыя дыскрэтнасьці расьліннага покрыва — разглядае супольнасьці як рэальныя, аб’ектыйна існуючыя гістарычна абумоўленыя адзінкі, аддзяленныя адзін ад аднаго больш-менш тонкімі межамі. Гэтая канцэпцыя атрымала шырокае распаўсюджаньне на пачатковых эпапах разьвіцьця фітацэналёгіі ў 1910-х — 1950-х гадах і зьвязана з імёнамі вядучых геабатанікаў таго часу — Ф. Клемэнтса (ЗША) і У. Н. Сукачова (Расея). Супольнасьць разглядаецца як нейкі аналяг арганізму з адносна жорстка дэтэрмінаванай структурай і дынамікай.
Другая кацэпцыя — канцэпцыя кантынуалізму — разглядае фітацэнозы як ўмоўнасьці, штучна вылучаныя з расьліннага кантынуўма. Яна пачала выцясьняць канцэпцыю дыскрэтнасьці з 1950-х гадоў. Гэтая канцэпцыя грунтуецца на індывідуалістычнай гіпотэзе, упершыню сфармуляванай расейскім вучоным Л. Г. Раменскім у 1910 годзе. Сутнасьць гэтай гіпотэзы ў тым, што кожны від спэцыфічны па сваіх адносінах да зьнешняга асяродзьдзя і мае экалягічную амплітуду, не супадальную цалкам з амплітудамі іншых відаў (г. зн. кожны від разьмеркаваны «індывідуалістычна»). Кожную супольнасьць утвараюць віды, экалягічныя амплітуды якіх перакрываюцца ў дадзеных умовах асяродзьдзя. Пры зьмене якога-небудзь фактару або групы фактараў паступова памяншаюць багацьце і зьнікаюць адны віды, зьяўляюцца і павялічваюць багацьце іншыя віды, і такім шляхам зьдзяйсьняецца пераход ад аднаго тыпу расьлінных супольнасьцяў да іншага. З прычыны спэцыфічнасьці (індывідуальнасьці) экалягічных амплітуд відаў гэтыя зьмены адбываюцца не сынхронна, і пры паступовай зьмене асяродзьдзя расьліннасьць зьмяняецца таксама паступова. Таму аб’ектыўна існуючах супольнасьцей з дэтэрамініраванай стуктурай і дынамікай вылучыць немагчыма.
Сёньня лічыцца, што расьлінны покрыў уяўляе сабой складанае адзінства дыскрэтнасьці і кантынуальнасьці. У суббарэальных і барэальных лясах ступень дыскрэтнасьці ўзрастае; на лугах, у стэпах, трапічных лясах яна памяньшаецца і ўзрастае ступень кантынуальнасьці.
Асноўнымі разьдзеламі сучаснай фітацэналёгіі зьяўляюцца:
- структура расьлінных супольнасьцяў;
- дынаміка расьліннасьці;
- клясыфікацыя расьліннасьці;
- геабатанічнае раянаваньне і картаграфаваньне;
- індыкацыйная фітацэналёгія;
- спэцыяльная фітацэналёгія (лугазнаўства, лесазнаўства, тундразнаўства, урбафітацэналёгія, аграфітацэналёгія і іншыя).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.