From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́ліп Мілтан Рот (па-ангельску: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк, штат Нью-Джэрзі — 23 траўня 2018, Мангэтан[11][12]) — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар больш чым 25 раманаў, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрзі) у 1933 годзе ў сямʼі імігрантаў, габрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўнівэрсытэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкаскім унівэрсытэце і займаўся рэцэнзаваньнем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амэрыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыцьцё». Яго першы зборнік апавяданьняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменьнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амэрыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменьніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зьняты мастацкія фільмы.
У 2012 годзе Рот абвясьціў аб завяршэньні пісьменьніцкай кар’еры. У інтэрвію францускаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненьне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр у шпіталі Мангэтану ад сардэчнай недастатковасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.