Фэйсал I
кароль Сырыі ды Іраку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэйсал І бін Аль-Гусэйн бін Алі Аль-Гашэмі (па-арабску: فيصل الأول بن الحسين بن علي الهاشمي; 20 траўня 1885 — 8 верасьня 1933) — кароль арабскага каралеўства Сырыі ў 1920 годзе і кароль Іраку з 23 жніўня 1921 па 1933 год. Фэйсал быў трэцім сынам Гусэйна бэн Алі, вялікага эміра і шарыфа Мэкі, які быў абвешчаны каралём арабаў у чэрвені 1916 году. Фэйсал быў прамым нашчадкам Мухамада ў 38-м пакаленьні, бо належаў да роду Гашымітаў. За часам Першай сусьветнай вайны і Арабскага паўстаньня цесна супрацоўнічаў з ангельцамі, у тым ліку з Томасам Эдўардам Лоўрэнсам.
Фэйсал I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1885(1885-05-20)[1], 20 траўня 1883(1883-05-20)[2][3] або 20 траўня 1886(1886-05-20)[4], |
Памёр | 8 верасьня 1933(1933-09-08)[1], |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Газі I[d], Princess Azza of Iraq[d] і Princess Rajiha of Iraq[d] |
Дынастыя | Гашыміты[d] |
Сужэнец | Гузайма бінт Насэр[d] |
Бацька | Гусэйн ібн Алі[d] |
Узнагароды |
Фэйсал спрыяў адзінству паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, каб заахвочваць агульную ляяльнасьць і спрыяць панарабізму ў мэтах стварэньня адзінае арабскае дзяржавы, якая ўключала б Ірак, Сырыю і астатнюю частку Ўрадлівага паўмесяцу. Знаходзячыся ва ўладзе, Фэйсал спрабаваў уключыць у сваю адміністрацыю розныя этнічныя і рэлігійныя групы. Аднак спроба Фэйсала панарабскага нацыяналізму, магчыма, спрыяла ізаляцыі пэўных групаў.