![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Football_pictogram.svg/langbe-tarask-640px-Football_pictogram.svg.png&w=640&q=50)
Футбол на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Футбольны турнір на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году праходзіў з 3 па 20 жніўня. Гульні турніру адбываліся ня толькі ў Рыё-дэ-Жанэйра, але і ў іншых гарадах Бразыліі. Фіналы прайшлі на стадыёне «Маракана». Былі разыграныя два камлекты мэдалёў, па адным у мужчынскім і ў жаночым турнірах. У спаборніцтвах бралі ўдзел нацыянальныя жаночыя каманды і алімпійскія мужчынскія (футбалісты, якія нарадзіліся не раней за 1 студзеня 1993 году). Мужчынскім камандам дазволена мець у заяўцы трох гульцоў узростам старэйшых за 23 гады.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Football_pictogram.svg/150px-Football_pictogram.svg.png)