![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Theater_of_operations.gif/640px-Theater_of_operations.gif&w=640&q=50)
Фронт (вайсковае аб’яднаньне)
ккляс вайсковага падразьдзяленьня ў некаторых дзяржавах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фронт (Ф) — фарміраванне (вышэйшае да 1935 году), апэратыўна-стратэгічнае аб'яднаньне войскаў (сіл) узброеных сіл на кантынэнтальным тэатры вайсковых дзеяньняў, прызначанае для правядзеньня стратэгічных вайсковых апэрацый па зьнішчэньні буйных варожых груповак або абароны жыцьцёва важных тэрыторыяў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Фронт.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Theater_of_operations.gif/640px-Theater_of_operations.gif)
Фронт прызначаны для выкананьня апэратыўных і апэратыўна-стратэгічных задачаў на адным са стратэгічных ці на некалькіх апэрацыйных кірунках і выконвае іх шляхам правядзеньня апэрацыяў і вайсковых (баявых) дзеяньняў, як правіла ва ўзаемадзеяньні з суседнімі франтамі ці з аб’яднаньнямі і злучэньнямі, якія ўваходзяць у іх склад, таксама можа ўзаемадзейнічаць з аб’яднаньнямі і злучэньнямі відаў узброеных сіл дзяржавы ці саюзьнікаў, або дзейнічае самастойна.
Пярэдняя частка фронту называецца Лініяй фронту.
Часта ў прастамоўі фронтам называюць тэатар ваенных дзеяньняў, напрыклад, Усходні фронт (Першая сусьветная вайна).
Фронтам камандуе камандуючы войскамі фронту, напрыклад ва УС СССР штатная катэгорыя пасады — генэрал арміі.