From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Цэтнэр (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода смаленскі (з 1714).
Францішак Цэтнэр | |
Герб «Прырова» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVII стагодзьдзе |
Памёр | 5 студзеня 1732 |
Род | Цэтнэры |
Бацькі | Ян Цэтнэр Люзанна з Джурова |
Жонка | Ганна з Тарлаў |
Дзеці | Францішка |
Дзейнасьць | вайсковец, палітык |
Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнэраў гербу «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.
У 1702—1703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[2].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзэфа Жавускага[3].
Партрэты Францішка Цэтнэра і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.