Францішак Багамолец (па-польску: Franciszek Bohomolec; 19 студзеня 1720, Віцебскае ваяводзтва24 красавіка 1784) — драматург, выдавец, публіцыст і паэт. Лічыцца заснавальнікам сучаснай польскай камэдыі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Францішак Багамолец
Thumb
Францішак Багамолец

Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 студзеня 1720
Памёр 24 красавіка 1784
Пахаваны
Род Багамольцы
Бацькі Павел Юзаф Багамолец[d]
Дзейнасьць пісьменьнік, драматург, мовазнавец, паэт
Закрыць

Біяграфія

Прадстаўнік беларускага[1] шляхецкага роду Багамольцаў гербу «Багорыя». Брат Я. Х. Багамольца.

Па сканчэньні Віленскай акадэміі, дзе ўступіў у ордэн езуітаў (1737), нейкі час працаваў настаўнікам. Потым працягваў адукацыю ў Рыме (1747—1749). Выкладаў рыторыку ў Віленскім, з 1751 у Варшаўскім калегіюме, дзе кіраваў тэатрам і ўзначальваў бібліятэку. Быў пракуратарам Мазавецкай правінцыі езуіцкага ордэна (1765—1766 і 1771—1773).

Згуртаваў вакол сябе прыхільнікаў мастацтваў і рэформаў, г.зв. «кузьню Багамольца». У 1760-я рэдагаваў і выдаваў шэраг газэтаў, у 1765—1768 разам з І. Красіцкім узначальваў рэдакцыю часопіса «Monitor» («Часопіс»). 3 1762 кіраваў езуіцкай друкарняй (па 1773 перайшла да караля і вялікага князя).

Творы

Thumb
Ф. Багамолец. Мастак Г. Гіршэль, 1850

У камэдыях «Шлюб з календара», «Добры пан», «Чары», «Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Старушкевіч» і інш. з пазыцыяў памяркоўнага Асьветніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалітай, заганы шляхты.

Выдаваў пераклады твораў антычных пісьменьнікаў, Я. Каханоўскага, С. Ажахоўскага, М. К. Сарбеўскага і інш. У сэрыі «Збор польскіх гісторыкаў» («Dziejopisy Polski», т. 1—4, 1764—1788) апублікаваў хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромэра, А. Гваньіні.

Пераклаў на польскую мову кнігу «Розныя лісты... з Азіі, Афрыкі і Амэрыкі ад місіянэраў Таварыства Езуса» (Варшава, 1767).

Зьбіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С. Рысінскага[2].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.