Франсуа Алянд
францускі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсуа́ Аля́нд (франц. François Hollande) — францускі палітык (сацыяліст). 24-ы прэзыдэнт Францускай рэспублікі 3 15 траўня 2012 году па 14 траўня 2017 году. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр гораду Цюль (2001—2008). Прэзыдэнт галоўнай рады дэпартамэнту Карэз з 2008.
Франсуа Алянд | |
24-ы прэзыдэнт Францыі | |
---|---|
15 траўня 2012 — 14 траўня 2017 | |
Папярэднік: | Нікаля Сарказі |
Наступнік: | Эмануэль Макрон |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 жніўня 1954(1954-08-12)[1][2][3][…] (69 гадоў) |
Партыя: | Сацыялістычная партыя Францыі |
Сужэнец: |
жонкі Сэгален Руаяль (1973-2007) Валяры Трыервэйлер (2007-2014), Жулі Гае (з 2014 г.) |
Дзеці: |
сыны: Тама (1984), Жульен (1987) дачкі: Кляманс (1985), Флёра (1992) |
Бацька: | Жорж Густаў Алянд |
Маці: | Ніколь Фрэдэрыка Маргарыта Трыбэрт |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі 2012 ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63% галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры 6 траўня 2012 году, стаўшы такім чынам 24-м прэзыдэнтам Францыі. У 2-м туры яўка выбарцаў склала 80,34%. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Францыі, Алянд атрымаў 51,62% галасоў, Сарказі — 48,38%[7].
Ад удзелу ў выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2017 годзе адмовіўся з-за нізкага ўзроўню падтрымкі выбаршчыкаў. У выбарах 2017 году падтрымаў Эмануэля Макрона.