![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Faience-luneville-saint-clement.jpg/640px-Faience-luneville-saint-clement.jpg&w=640&q=50)
Фаянс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фая́нс (па-француску: faïence, ад назвы італьянскага гораду Фаэнца, дзе вырабляўся фаянс) — керамічныя вырабы (абліцавальныя пліткі, архітэктурныя дэталі, посуд, рукамыйніцы, унітазы і інш.), якія маюць шчыльны мелкасітавы чарапок (звычайна белы), пакрытыя празрыстай ці глухой (непразрыстай) глязурай. Для вырабу фаянсу ўжываюцца тыя ж матэрыялы, што і для вытворчасьці парцэляну (зьмяняюцца толькі суадносіны кампанэнтаў), і падобная тэхналёгія (адрозьненьні ў рэжыме абпалу). Вышэйшым сортам фаянсу лічыцца Апак.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Faience-luneville-saint-clement.jpg/640px-Faience-luneville-saint-clement.jpg)
У асноўным складаецца з SiO2, Al2O3 i K2O.