Фатаграфія
мастацтва, навука і практыка стварэньня доўгатрывалых выяваў сьветлапісам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатагра́фія (ад грэцкіх φως — сьвятло і γραφη — пішу) — спосаб атрыманьня адбіткаў прадметаў на сьвятлоадчувальных матэрыялах. Таксама фатаграфіяй альбо фатаздымкам, ці проста здымкам называюць канчатковую выяву, атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу й разгляданую чалавекам непасрэдна, маецца на ўвазе як кадар выяўленай плёнкі, так і малюнак у электронным ці друкаваным выглядзе.
У больш шырокім сэнсе, фатаграфія ёсьць мастацтва атрыманьня фатаздымкаў, дзе асноўны творчы працэс заключаецца ў пошуку й выбары кампазыцыі, асьвятленьня й моманту фатаздымка. Такі выбар вызначаецца ўмельсьцю й навыкамі фатографа, а таксама ягонымі асабістымі перавагамі й густам, што характэрна для любога віду мастацтва.