хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Фасьфі́д і́нду (InP) — злучэньне інду і фосфару. Простазонны паўправаднік з шырынёй забароненай зоны 1,34 эВ пры 300 K. Высокачастасьцевымі ўласьцівасьцямі пераўзыходзіць аршэнід галю.
Фасьфід інду | |
Хімічная структура | |
Назвы | |
---|---|
Іншыя назвы | Фасьфід інду(III) |
Агульныя | |
Хімічная формула | InP |
Зьнешні выгляд | чорныя кубічныя крышталі |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 145,792 г/моль |
Шчыльнасьць | 4,81 г/см³ |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 1062 °C |
Малярная цеплаёмістасьць | 45,4[1] Дж/(моль·К) |
Цеплаправоднасьць | 0,68 Вт/(м·K) |
Энтальпія ўтварэньня | -88,7 кДж/моль |
Хімічныя характарыстыкі | |
Растворнасьць у кісьлі | слаба растваральны[2]г/100 мл |
Аптычныя характарыстыкі | |
Паказальнік пераламленьня | 3,1 (інфрачырвоны); 3,55 (632,8 нм)[3] |
Структура | |
Каардынацыйная геамэтрыя | чатырохграньнік |
Крышталічная структура | цынкавы падабняк |
Клясыфікацыя | |
PubChem | 31170 |
SMILES | |
InChI | |
ChemSpider | 28914 |
Бясьпека | |
Таксічнасьць | таксічны |
Фасьфід інду ў Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Мае гранецэнтраваную кубічную крышталічную структуру, ідэнтычную GaAs і большасьці паўправаднікоў III—V групаў.
Фасьфід інду вырабляюць у рэакцыі белага фосфару зь ёдыдам інду пры 400 °C.[4], альбо пры непасрэдным злучэньні ачышчаных элемэнтаў пад высокімі тэмпэратурай і ціскам, альбо пры тэмпэратурным раскладаньні сумесі трыалькільнага злучэньня інду і фасьфіну[5].
Дзякуючы надзвычайнай хуткасьці руху электронаў (у параўнаньні з шырокавядомымі паўправаднікамі крэмнам і аршэнідам галю) InP выкарыстоўваецца для вырабу звышвысокачастасьцевых транзыстараў, дыёдаў Гана.
Фасьфід інду мае просты пераход(d), што робіць яго карысным у оптаэлектронных прыладах накшталт сьветладыёдаў, лазэрных дыёдаў, лявінных фотадыёдаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.