У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — места ў Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места зьяўляецца часткай Рандстаду (па-нідэрляндзку: Randstad) — аглямэрацыі, якая складаецца з чатырох найбуйнейшых местаў Нідэрляндаў — Амстэрдаму, Ратэрдаму, Гаагі ды самога Ўтрэхту. Места разьмешчанае ў цэнтральнае частцы краіны. Насельніцтва 349 234 чалавекі (на 31 траўня 2018 году).

Хуткія факты
Утрэхт
нід. Utrecht
Thumb
Панарама Ўтрэхту з вышыні птушынага палёту
Thumb Thumb
Герб Утрэхту Сьцяг Утрэхту


Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Утрэхт
Кіраўнік: Sharon Dijksma[d]
Плошча: 99,32 км²
Вышыня: 5 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 349 234 чал.
шчыльнасьць: 3516,25 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 030
Паштовы індэкс: 3450–3455, 3546, 3500–3585
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′27″ пн. ш. 5°7′18″ у. д.
Утрэхт на мапе Нідэрляндаў
Thumb
Утрэхт
Утрэхт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.utrecht.nl/
Закрыць

З часоў залатога веку (амаль усё XVII стагодзьдзе), Утрэхт быў адным з найважнейшых местаў паўночных Нідэрляндаў, пакуль Амстэрдам ня стаў культурным і эканамічным цэнтрам краіны.

Сёньня Ўтрэхт — найбуйнейшы адукацыйна-навуковы цэнтар Нідэрляндаў. У месьце знаходзіцца Ўтрэхцкі ўнівэрсытэт — найвялікшы ў краіне, акрамя таго, ў межах места разьмясьціліся шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Утрэхт зьяўляецца буйным транспартным вузлом (чыгункі ды аўтамабільных дарог).

Гісторыя

Thumb
Царква Бууркерк і вежа Домскага сабору

У сярэдзіне I стагодзьдзя н.э. рымскі военачальнік Карбулён (Corbulo) пабудаваў фартэцыю Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Райну, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У фартэцыі магло знаходзіцца да 600 жаўнераў. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Саборны пляц (Domplein) з саборам.

Фартэцыя была адным з умацаваньняў на мяжы Рымскай імпэрыі. Для такіх фартэцыяў існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 мэтраў, акружаная завостраным зьверху і ашчаціненым зьнізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за фартэцыяй знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасьцю фартэцыі Траектум быў храм, які знаходзіўся ў ейнай сярэдзіне.

Пасьля батаўскага паўстаньня 69 году ў фартэцыі Траектум запанаваў мір, аднак у II стагодзьдзі пачасьціліся напады германскіх плямёнаў, і каля 270 году рымляне яе пакінулі. Пасьля сыходу рымлянаў Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы гораду ад біскупа. Горад быў акружаны мурам, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасьці дзякуючы катэдры біскупа.

У 1528 годзе, у сувязі з уздымам Рэфармацыі, біскуп саступіў сваю ўладу над горадам імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Карлу V. У 1579 годзе ва Ўтрэхце была падпісаная Ўтрэхцкая унія. У 1672 годзе горад быў акупаваны французамі.

У 1713 годзе ва Ўтрэхце быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец вайне за гішпанскую спадчыну. У 1723 годзе Ўтрэхт становіцца сусьветным цэнтрам старакаталіцтва. У 1843 годзе чыгунка злучыла Ўтрэхт з Амстэрдамам. У час Другой Сусьветнай вайны быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай.

Thumb
Сабор Сьвятой Катарыны

Славутасьці

  • Домскі сабор
  • Сабор Сьвятой Катарыны
  • Нідэрляндзкі чыгуначны музэй
  • Музэй музычных аўтаматаў
  • Абсэрваторыя Сонэнборг
  • Цэнтральны музэй Утрэхту
  • Дом Папы — дом, у якім у 1459 годзе нарадзіўся будучы папа Адрыян VI
  • Дом Рытвэльда-Шрэдэра — будынак, пабудаваны ў 1924 годзе Герытам Рытвэльдам і ўключаны ў 2000 годзе ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

Асобы

  • Адрыян VI — папа
  • Ёган Вілем Бэен — нідэрляндзкі палітык
  • Роб дэ Віт — футбаліст
  • Сыльвія Крыстэль — акторка, пісьменьніца
  • Марка ван Бастэн — футбольны трэнэр

Вонкавыя спасылкі

Утрэхт (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.