![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Usain_Bolt_Olympics_Celebration.jpg/640px-Usain_Bolt_Olympics_Celebration.jpg&w=640&q=50)
Усэйн Болт
ямайскі лёгкаатлет / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усэйн Болт (па-ангельску: Usain Bolt; нарадзіўся 21 жніўня 1986 году, Ямайка) — спрынтэр зь Ямайкі, сяміразовы алімпійскі чэмпіён, які цяпер лічыцца найхутчэйшым у сьвеце чалавекам[1][2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Usain_Bolt_Olympics_Celebration.jpg/640px-Usain_Bolt_Olympics_Celebration.jpg)
Дзейны ўладальнік сусьветных рэкордаў на 100 мэтраў — 9,58 сэк. (Бэрлін-2009), на 200 мэтраў — 19,30 сэк (Пэкін-2008) і ў 4×100 мэтраў — 37,10 сэк у складзе зборнай Ямайкі (Пэкін-2008). Першы чалавек у гісторыі, які ўсталяваў сусьветныя рэкорды на трох гэтых дыстанцыях на адной Алімпіядзе, выбег з 9,6 сэкунды на дыстанцыі 100 мэтраў, першы чалавек, што выйграў дыстанцыі 100 і 200 мэтраў на адной Алімпіядзе з часоў Карла Люіса, у якога гэта атрымалася ў 1984 годзе. Чэмпіён сьвету 2009 году на дыстанцыі 100 мэтраў і двухразовы срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2007 году (200 м і эстафэта 4×100 м).
Па выніках 2008 году быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам сьвету.
Кавалер ямайскага ордэна Добрай якасьці (2008).