нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Урсуля Гэртруд фон дэр Ляен (па-нямецку: Ursula Gertrud von der Leyen; у дзявоцтве Альбрэхт; нарадзілася 8 кастрычніка 1958 году, Іксэль, Брусэль, Бэльгія) — нямецкі і эўрапейскі палітык.
Урсуля фон дэр Ляен | |
па-нямецку: Ursula von der Leyen | |
17 сьнежня 2013 — 17 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Томас дэ Мэзьер[d] |
Наступнік | Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр |
22 лістапада 2005 — 30 лістапада 2009 | |
Папярэднік | Рэната Шміт[d] |
Наступнік | Крыстына Шрэдэр[d] |
30 лістапада 2009 — 17 сьнежня 2013 | |
Папярэднік | Франц Ёзэф Юнг[d] |
Наступнік | Андрэа Налес[d] |
27 кастрычніка 2009 — 22 кастрычніка 2013 | |
з 2003 | |
з 1 сьнежня 2019 | |
Папярэднік | Жан-Клёд Юнкер |
24 кастрычніка 2017 — 31 ліпеня 2019 | |
Наступнік | Інгрыд Пальман[d] |
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
8 кастрычніка 1958[1][2][3][…] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Гайка фон дэр Ляен[d] |
Дзеці: | David von der Leyen[d], Sophie von der Leyen[d], Maria Donata von der Leyen[d], Victoria von der Leyen[d], Johanna von der Leyen[d], Egmont von der Leyen[d] і Gracia von der Leyen[d] |
Бацька: | Эрнст Альбрэхт[d] |
Маці: | Адэль Альбрэхт[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 2013—2019 гадох займала пасаду лідэра кіроўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і міністаркі абароны Нямеччыны, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. 16 ліпеня 2019 году была абраная на пасаду Старшыні Эўрапейкай камісіі. Заступіла на пасаду 1 сьнежня 2019 году. 18 ліпеня 2024 году пераабрана галавой Эўракамісіі на другі тэрмін. Урсуля фон дэр Ляен мае сем дзяцей.
Поруч зь сям’ёй пераехала ў рэгіён Гановэру ў 1971 годзе, калі ейны бацька пастанавіў заняцца палітыкай і стаў міністрам-прэзыдэнтам зямлі Ніжняя Саксонія ў 1976 годзе. У 1977 годзе яна пачала вывучаць эканоміку ў Гётынгенскім унівэрсытэце. Праз страх перад камуністычным тэрарызмам у Заходняй Нямеччыне яна ўцякла ў Лёндан у 1978 годзе пасьля таго, як ейнай сям’і паведамілі, што Фракцыя Чырвонай Арміі плянуе выкрасьці яе праз тое, што яна дачка вядомага палітыка. Больш за год Альбрэхт больш за год хавалася ў Лёндане, дзе жыла пад аховай Скотлэнд-Ярду пад імём Роўз Лэдсан, каб пазьбегнуць выяўленьня, і паступіла ў Лёнданскую школу эканомікі[4][5][6][7]. Яна вярнулася ў Нямеччыну ў 1979 годзе, але некалькі гадоў жыла з ахоўнікам[8].
У 1980 годзе дзяўчына перайшла да вывучэньне мэдыцыны і паступіла ў Гановэрскую мэдычную школу, якую скончыла ў 1987 годзе і атрымала мэдычную ліцэнзію з спэцыялізацыяй на жаночым здароўі[9]. З 1988 па 1992 гады Альбрэхт працавала асыстэнткай лекара ў жаночай клініцы Гановэрскай мэдычнай школы. Пасьля абараніла дысэртацыю[10] і атрымала ступень доктаркі мэдычных навук у 1991 годзе. Пасьля нараджэньня двайнятаў была хатняй гаспадыняй у Каліфорніі з 1992 па 1996 гады, у той час як ейны муж працаваў выкладчыкам Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. У 1996 годзе вярнулася ў Нямеччыну[11]. З 1998 па 2002 гады яна выкладала на катэдры эпідэміялёгіі, сацыяльнай мэдыцыны і дасьледаваньняў сыстэмы аховы здароўя Гановэрскай мэдычнай школы. У 2001 годзе яна атрымала ступень магістра аховы здароўя[12][13].
Урсуля фон дэр Ляен далучылася да ХДС у 1990 годзе і пачала актыўна браць удзел у мясцовай палітыцы ў Ніжняй Саксоніі ў 1996 годзе, неўзабаве пасьля таго, як вярнулася ў Нямеччыну. Яна была сябрам камітэту па сацыяльнай палітыцы ХДС у Ніжняй Саксоніі з 1996 году, а таксама стала актыўным сябрам асацыяцыі лекараў у партыі[14].
Фон дэр Ляен была абраная ў парлямэнт Ніжняй Саксоніі на зямельных выбарах 2003 году ў той жа акрузе, якую прадстаўляў тагачасны канцлер краіны Гергард Шрэдэр з 1986 па 1998 гады. З 2003 па 2005 гады яна была міністаркай ураду Ніжняй Саксоніі, служыўшы ў кабінэце Крыстыяна Вульфа, адказваючы за сацыяльныя справы, жанчынаў, сям’ю і ахову здароўя[14]. У 2003 годзе далучылася да групы на чале з Ангелай Мэркель дзеля распрацоўкі альтэрнатыўнай прапановы рэформы сацыяльнага забесьпячэньня ў адказ на «Парадак дня 2010» канцлера Шрэдэра. Напярэдадні фэдэральных выбараў 2005 году Мэркель абрала фон дэр Ляен у свой ценявы кабінэт[15][16]. У 2005 годзе яна была прызначаная фэдэральнай міністаркай па справах сям’і і моладзі ў кабінэце Мэркель.
На фэдэральных выбарах 2009 году фон дэр Ляен была абраная ў Бундэстаг ад 42-й выбарчай акругі Гановэра поруч Эдэльгардам Бульманам ад сацыял-дэмакратаў. На перамовах аб стварэньні кааліцыйнага ўраду пасьля выбараў яна ачольвала дэлегацыю ХДС/ХСС у працоўнай групе, якая займалася палітыкай аховы здароўя. Яна была зноў прызначаная міністаркай сям’і[17], але 30 лістапада 2009 году замяніла Франца Ёзэфа Юнга на пасадзе фэдэральнай міністаркі працы і сацыяльных справаў[18].
У лістападзе 2010 году яна была абраная адным з чатырох намесьнікаў старшыні ХДС Меркель разам з Фолькерам Буф’е, Норбэртам Рэтгенам і Анэт Шаван. У сьнежні 2013 году Ўрсуля фон дэр Ляен была прызначаная на пасаду міністаркі абароны краіны, стаўшы першай жанчынай у гісторыі Нямеччыны на гэтай пасадзе[19]. Цягам першага году яна тройчы наведала войскі бундэсвэра, дыслякаваныя ў Аўганістане, і назірала за паступовым вывадам нямецкіх жаўнерам краіны[20]. У чэрвені 2014 году фон дэр Ляен прадставіла плян коштам 100 мільёнаў эўра, каб зрабіць нямецкае войска больш прывабным для рэкрутаў, у тым ліку шляхам прапановы дзіцячых садкоў для дзяцей салдат і значнага павышэньня наддатак за працу ў цяжкіх камандзіроўках[21][22].
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў лютым 2015 году фон дэр Ляен публічна абараняла адмову Нямеччыны надаваць Украіне зброю. Падкрэсьліваючы неабходнасьць захаваньня адзінства ў Эўропе ў дачыненьні да Ўкраіны, яна сьцьвярджала, што перамовы з Расеяй, у адрозьненьне ад джыхадыстаў з Ісламскай дзяржавы, магчымыя. Агулам працуючы ў міністэрстве абароны да 2019 году, яна сутыкалася з крытыкай у свой бок за стыль кіраваньня, залежнасьць ад зьнешніх кансультантаў і цяжкасьці з падрыхтоўкай войска[23].
2 ліпеня 2019 году фон дэр Ляен была прапанаваная Эўрапейскай радай у якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі[24][25]. 16 ліпеня ейная кандыдатура была зацьверджаная Эўрапейскім парлямэнтам 383 галасамі супраць 327[26]. Нямеччына ўстрымалася падчас галасаваньня. У артыкуле The Guardian распавядалася, што галоўным чыньнікам адмовы Нямеччыны падтрымаць ейнае вылучэньне было тое, што фон дэр Ляен зважалася на радзіме асобай, якая выклікае рознагалосьсі[27].
Праз новую пасаду ў структуры Эўразьвязу яна адмовілася ад свайго месца ў Бундэстагу 31 ліпеня 2019 году[28] ды пераехала ў Брусэль. У сакавіку 2020 году фон дэр Ляен адхіліла ідэю прыпыненьня Шэнгенскага пагадненьня з мэтай увядзеньня памежнага кантролю з Італіяй, якая была ахопленая пандэміяй каранавірусу[29][30][31]. Гэтая пастанова выклікала крытыку з боку некаторых эўрапейскіх палітыкаў[32][33]. Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе фон дэр Ляен заявіла, што Ўкраіна павінна стаць сябрам Эўразьвязу, а ўкраінскі народ належыць да эўрапейскай сям’і, але краіна мусіць прайсьці яшчэ доўгі шлях, а найперш вайна павінна скончыцца[34]. 4 траўня 2022 году яна абвесьціла, што Эўразьвяз будзе імкнуцца забараніць увесь імпарт расейскай сырой нафты і нафтапрадуктаў[35].
27 чэрвеня 2024 году Эўрапейская рада вылучыла фон дэр Ляен на другі тэрмін у якасьці прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі. 18 ліпеня яна была пераабраная большасьцю галасоў дэпутатаў Эўрапарлямэнту[36].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.