Урад Рэспублікі Сэрбскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́д Рэспу́блікі Сэ́рбскай (па-сэрбску: Влада Републике Српске) — галоўны орган выканаўчай улады Рэспублікі Сэрбскай — суб’екта Босьніі і Герцагавіны. Ягоныя паўнамоцтвы ўсталяваны Канстытуцыяй РС і шэрагам законаў. Паводле закона, 8 міністраў павінны быць сэрбамі, 5 — башнякамі, 3 — харватамі. Прэмʼер-міністар можа таксама прызначыць аднаго міністра з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Урад складаецца з прэмʼер-міністра, віцэ-прэмʼераў і шаснаццаці міністраў, якія абіраюцца паводле нацыянальнай квоты. Міністраў абірае Народная скупшчына РС, носьбіт заканадаўчай улады.