швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Уля То́йванэн (па-швэдзку: Ola Toivonen; нарадзіўся 3 ліпеня 1986 году, Дэгерфорс, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст фінскага паходжаньня, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Меў досьвед гульні на пазыцыях атакуючага паўабаронцы, адцягнутага й вылучанага нападніка й нават скрайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосьці Тойванэна параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4]. У апошнія гады сваіх выступаў за нідэрляндзкі ПСВ Эйндговэн быў капітанам каманды.
Уля Тойванэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 ліпеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2007 2007—2009 2009—2014 2014—2016 2015—2016 2016—2018 2018—2020 2020— |
Дэгерфорс Эргрутэ Мальмё ПСВ Эйндговэн Рэн → Сандэрлэнд (арэнда) Тулюза Мэльбурн Віктары Мальмё |
41 (8) 25 (6) 51 (17) 139 (60) 46 (14) 12 (0) 60 (7) 40 (25) 54 (14) |
Зборныя | ||
2007—2018 | Швэцыя | 64 (14) |
Уля зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дэгерфорс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сэзоне 2004 году «Дэгерфорс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёну й у стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 году быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.
У сьнежні 2005 году перайшоў у клюб найвышэйшай лігі «Эргрутэ» з Гётэборгу[7], сума трансфэру склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 году галоўны трэнэр «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасьці Тойванэна. Дэбютаваў Уля ў найвышэйшай лізе 1 красавіка 2006 году ў матчы першага туру супраць клюбу ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой першы гол у найвышэйшай лізе.
У чэмпіянаце Швэцыі 2006 году Тойванэн 24 разы выходзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену й адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Швэдзкі футбольны зьвяз абраў Тойванэна «Пачаткоўцам году 2006»[9]. Паводле вынікаў сэзону «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Альсвэнскан і выбыў ў Супэрэтан. Кантракт Тойванэна з клюбам быў разьлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданьне пакінуць каманду.
У сьнежні 2006 году перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разьлічаны на 4 гады[10], сума трансфэру склала каля 6—7 млн крон[11]. Мэдычнае абсьледаваньне выявіла ў Тойванэна траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаньнем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнэрскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванэна на пазыцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманэна. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 году ў першым туры чэмпіянату 2007 году. У матчы чацьвертага туру супраць АІКу забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].
У сярэдзіне студзеня 2009 году перайшоў у ПСВ[14], сума трансфэру склала каля 4 млн эўра[15], 25% зь якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разьлічаны на 3,5 году з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыньнік Тойванэна Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрляндзкі клюб 24 студзеня 2009 году ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся зь лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Граафсхапу», забіў свой першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.
20 студзеня 2014 году Тойванэн афіцыйна далучыўся да францускага клюбу «Рэн», які выклаў за гульца 2,5 млн эўра[17].
У сьнежні 2006 году Лярс Лягербэк уключыў Улю Тойванэна, у той час гульца «Эргрутэ», у склад зборнай Швэцыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амэрыцы, у якім удзельнічаюць толькі гульцы скандынаўскіх клюбаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 году супраць зборнай Вэнэсуэлы, стаў для Тойванэна дэбютным ў зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швэцыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 году Уля аб’явіў аб сканчэньні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.
ПСВ:
«Мальмё»:
Бацька Улі, Юр’я Тойванэн, зьехаў у Швэцыю зь Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на фінскае паходжаньне бацькі, Уля не размаўляе па-фінску[19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.