From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Карват (28 лістапада 1958, Берасьце — 23 траўня 1996, Арабаўшчына, Баранавіцкі раён) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветрана-агнявой базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў пад час выкананьня вучэбна-трэніровачнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. 21 лістапада 1996 пасьмяротна ўзнагароджаны званьнем Герой Беларусі [1].
Уладзімер Мікалаевіч Карват | |||||||
28 лістапада 1958 — 23 траўня 1996 (37 гадоў) | |||||||
Уладзімер Карват | |||||||
Месца нараджэньня | Берасьце, БССР | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | в. Арабаўшчына, Баранавіцкі раён, Беларусь | ||||||
Прыналежнасьць | Беларусь СССР | ||||||
Род войскаў | Вайскова-паветраныя сілы Беларусі | ||||||
Гады службы | 1981—1996 | ||||||
Званьне | Падпалкоўнік | ||||||
Частка | 1-й авіяцыйная эскадрыльля 61-й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах | ||||||
Камандаваў | начальнік паветрана-агнявой базы ў горадзе Баранавічы | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Нарадзіўся ў Берасьці. Навучаўся ў СШ №8. У 1981 скончыў Армавірскую вышэйшую ваойскова-авіяцыённую вучэльню. Пачынаў лужыць на Далёкім Усходзе. Лётаў на самалёце МіГ-23. Быў прызначаны намесьнікам камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы.
Пасьля распаду СССР ў жніўні 1994 напісаў рапарт аб пераводе ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. 11 верасьня 1994 прысягаў на вернасьць народу Беларусі. Быў прызначаны начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61 авіябазы ў Баранавічах.
23 траўня 1996 Карват выконваў навучальна-трэніровачны палёт па практыкаваньні 314 «Курсу баявой падрыхтоўкі зьнішчальнай авіяцыі» на самалёце Су-27 з нумарам 29. У практыкаваньне быў уключаны палёт у аблоках зь вялікімі вугламі нахілу з адпрацоўкаю тактычных прыёмаў паветранага бою ў аблоках на малай вышыні ў складаных мэтыёўмовах у ночы.
Палёт пачаўся а 22:44:31. А 22:52 калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 мэтраў, на хуткасьці 540 км/г, Карват паведаміў, што спрацавала табло падзеньня ціску ў першай гідрасыстэме. Зь зямлі загадалі неадкладна вяртацца на базу. Праз 29 сэкундаў паведамленьне пра непаладкі ў 1-й гідрасыстэмі зьніклі, але амаль адразу зьявіліся паведамленьні пра іншыя паломкі. На вышыні 600 м і хуткасьці 440 км/г перастала працаваць сыстэма кіраваньня.
Лётчыку было загадана катапульцірвацца, але ў гэты час самалёт знаходзіўся над вёскаю Арабаўшчына і Карват спрабаваў адвесьці самалёт ад вёскі. У 22:54, праз 14 сэкундаў пасьля паведамленьня пра адмовы працы сыстэмі кіраваньня, СУ-27 разьбіўся за кілямэтар ад вёскі Арабаўшчына.
У фільме «Звычанй герой» (2004) пра Ўладзімера Карвата, Аляксандар Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды зьдзейсьніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт самолет. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён ўпаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы сгарэў. Вельмі шмат было б ахвяраў, тым больш, што гэта было ў ночы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[2].
Мясцовыя жыхары адразу пасьпяшаліся на дапамогу. Самалёт загарэўся, мясцовыя жыхары спрабавалі выцягнуць цела з кабіны. Сякераю былі перарублены рэмяні, але выцягнуць пілота не атрымалася. Праз 20 хвілін прыбылі пажарныя з Гарадзішча, якія здолялі не дапусьціць полымя да кабіны пілота, а пасьля і патушыць загараньне. Але Карват загінуў пры падзеньні. Цела пілота здолялі выцягнуць толькі на наступны дзень.
Паводле высновы камісіі катастрофа адбылася з-за пажару ў левым абцякальніку хваставой часткі. У гідрасыстэма працякла, перагарэлі электрычныя кабэлі і самалёт згубіў кіраваньне.
У Карватам разьвітваліся ў Баранавічах. Пахаваны 26 траўня 1996 у Берасьці.
У Берасьці: У гонар Карвата названая вуліца. У 1997 на дзень нараджэньня на будынку школы №8, дзе навучаўся Карват, усталявана памятная дошка. 10 сакавіка 1997 Савет Міністраў пастановаю № 179 надаў школе імя В. М. Карвата. На скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і вуліцы Гогаля 5 траўня 2000 усталяваны помнік герою. Зацьверджана іменная стыпэндыя Героя Беларусі, якая надаецца найлепшым курсантам авіяцыйнага факультэту Вайсковай Акадэміі Беларусі, заснаваны Міжнародны турнір па міні-футболу на прыз Уладзімера Карвата [3]. Загадам міністра абароны № 263 ад 22 траўня 1997 падпалкоўнік Карват назаўсёды залічаны ў сьпісы 1-й авіяцыйнай эскадрыльлі 61-й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах.[4] Берасьцейская абласная арганізацыя імя В. Н. Карвата Грамадзкага аб’яднаньня «Саюз афіцэраў запасу».
Іншыя месцы: У траўні 2009 у Баранавічах на базе 61-й авіябазы адчынены музэй У.Карвата.[5]
У Баранавічах маецца сквэр ім. Карвата. У Менску яго імем названа вуліца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.