![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Flag_of_Ukraine_%25281917%25E2%2580%25931921%2529.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_Ukraine_%25281917%25E2%2580%25931921%2529.svg.png&w=640&q=50)
Украінская дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нская дзяржа́ва (па-ўкраінску: Українська Держава) — пэрыяд у новай гісторыі сучаснае Ўкраіны ў часы пасьлярэвалюцыйнай эпохі былой Расейскай імпэрыі, падчас якога на тэрыторыі большай часткі Ўкраіны быў зацьверджаны антысацыялістычны ўрад (таксама вядомы як Гетманат), што існаваў з 29 красавіка[1] да сьнежня 1918 году[2]. Рэжым Гетманату замяніў сабою прасацыялістычны ўрад Цэнтральнай Рады Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, які быў разагнаны 28 красавіка 1918 году. На чале новага ўраду стаў гетман Павал Скарападзкі, пры якім украінскі ўрад пераўтварыўся ў часовую дыктатуру, якая, у прыватнасьці, забараніла ўсе прасацыялістычныя палітычныя рухі з мэтаю стварэньня антыбальшавіцкага фронту.
- Ня варта блытаць з Украінскай Народнай Рэспублікай.
- Глядзіце таксама: Украінская дзяржава (1941)
Украінская дзяржава укр. Українська Держава | |||||
| |||||
| |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Сталіца | Кіеў | ||||
Форма кіраваньня Гетман |
Дыктатура Павал Скарападзкі | ||||
Валюта | Карбованец | ||||
Незалежнасьць — зацьверджаная — скасаваная |
29 красавіка 1918 14 сьнежня 1918 |
У сьнежні 1918 году ўрад Скарападзкага быў зрынуты, у выніку чаго ў выглядзе г. зв. Дырэкторыі ва Ўкраіне аднавіўся ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі[2][3].
Стварэньне рэжыму Ўкраінскай дзяржавы прывяло да аб’яднаньня большай часткі Ўкраіны пад эгідай адной формы дзяржаўнасьці з роспускам прасавецкіх квазідзяржаўных утварэньняў, такіх як Адэская Савецкая Рэспубліка, Данецка-Крывароская Савецкая Рэспубліка і г. д. Больш жорсткая зьнешняя палітыка і ваенная падтрымка з боку Цэнтральных дзяржаваў прывялі да вызначанай стабілізацыі жыцьця ўнутры краіны[1][3].