From Wikipedia, the free encyclopedia
«Узвы́шша» — беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне, якое існавала з 26 траўня 1926 году па сьнежань 1931-га. Заснавальнікамі выступілі 6 пісьменьнікаў (А. Бабарэка, З. Бядуля, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча і К. Чорны), якія выйшлі з аб’яднаньня «Маладняк» празь яго пралеткультаўскую недаацэнку мастацкай спадчыны. Яны абгрунтавалі літаратурна-мастацкі кірунак аквітызм (лац. aqua vita — жывая вада) — разьвіцьцё звычаяў нацыянальнага адраджэньня і творчае выкарыстаньне новаўвядзеньняў сусьветнай мастацкай культуры. Заява згуртаваньня 1927 г. асуджала адмаўленьне літаратурнай традыцыі ў творчасьці маладых пісьменьнікаў. Прапаноўвалася выхоўваць адоранасьць праз разьвіцьцё высокай культуры мовы з апорай на аўтэнтычны фальклёр і клясычную літаратуру, выкарыстаньнем мастацкіх знакаў і засяроджанай вобразнасьці, нацыянальна-спэцыфічнай тэматыкі. У выніку перасьледу кіраўніцтва ў 1930 г. ухваліла пастанову «пра палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасьці», што зьмяшчала пярэчаньні супраць шэрагу артыкулаў У. Дубоўкі, Ф. Купцэвіча і К. Чорнага. У артыкуле «Пралетарскім шляхам» кіраўнікі вымушана адмовіліся ад «нашаніўскіх традыцыяў старэйшага пакаленьня пісьменьнікаў» і паабяцалі засвоіць марксізм-ленінізм і ўлучыцца ў змаганьне за калектывізацыю вёскі. У сьнежні 1931 г., пасьля арышту і ссылкі А. Бабарэкі, У. Дубоўкі, Я. Пушчы і У. Жылкі, сход «Узвышша» ўхваліў самароспуск згуртаваньня[1][2][3].
«Узвышша» | |
Менск, 1929 г. (першы рад: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва; другі рад: М. Лужанін, С. Дарожны, А. Адамовіч, Т. Кляшторны, У. Жылка, В. Шашалевіч, П. Глебка) | |
Папярэднік | «Маладняк» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 26 траўня 1926 (98 гадоў таму) |
Дата спыненьня існаваньня | сьнежань 1931 |
Тып | Літаратурнае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Стварэньне школы літаратурнага мастацтва |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларуская ССР |
Старшыня | Кузьма Чорны |
Скарбнік | Кандрат Крапіва |
Сакратар | Адам Бабарэка |
Асноўныя асобы | Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча |
Кіроўны орган | Сход |
Зьвязаныя кампаніі | Часопіс «Узвышша» |
З 1927 па 1930 год згуртаваньне выдавала аднайменны часопіс, які ў 1931 годзе працягваў выдавацца Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданьняў у гісторыі новай беларускай літаратуры[4]. Таксама зборнікі творчасьці сваіх сяброў.
Сябрамі аб’яднаньня сталі Кузьма Чорны (старшыня), Кандрат Крапіва (намесьнік старшыні), Адам Бабарэка (сакратар), Зьмітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Уладзімер Дубоўка, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Васіль Шашалевіч, Тодар Кляшторны, Фэлікс Купцэвіч, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый, Клімэнт Кундзіш (Клімэнт Мартынавіч Якаўчык), Антон Адамовіч, Юрка Віцьбіч[lower-alpha 1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.