Узброеныя сілы Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбро́еныя сі́лы Ўкраі́ны — вайсковае фармаваньне, на якое, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Ўкраіны, абарона яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці[1].
Узброеныя сілы Ўкраіны | |
па-ўкраінску: Збройні сили України | |
Эмблема | |
Дата заснаваньня | 19 сакавіка 1917 (107 гадоў таму) |
---|---|
У сучасным выглядзе з | 9 сьнежня 1991 (32 гады таму) |
Падразьдзяленьні | дэсантна-штурмавыя, марскія, паветраныя, спэцыяльнага прызначэньня, сухапутныя |
Штаб-кватэра | Кіеў, Саламянскі раён, Паветрафлёцкі праспэкт, д. 6 |
Летныя гадзіны ў паветраных сілах | 90 на пілёта (2021 г.) |
Камандаваньне | |
Вярхоўны галоўнакамандуючы | Прэзідэнт Ўладзімір Зяленскі |
Міністар абароны | Аляксей Рэзнікаў |
Начальнік Генэральнага штабу | генерал-лейтэнант Сяргей Шаптала |
Вайсковыя сілы | |
Прызыўны ўзрост | ад 18 да 27 гадоў |
Прызыў на вайсковую службу | 12 месяцаў (18 месяцаў — флёт) |
Свабоднае насельніцтва | 11 149 646 (2015), 16–49 гадоў чал. |
Прыдатныя да вайсковай службы | 6 970 035 (2015), узрост 15–49 гадоў чал. |
Штогодна трапляюць у прызыўны ўзрост | 482 000 (2018) чал. |
Занятыя ў войску | 255 тыс. (2018 г.) |
Рэгулярныя войскі | 246 тыс. (2021 г.) |
Разгорнутыя за мяжой | 384, зь іх 275 у Лібэрыі (міратворчасьць) |
Запас | 1000000 |
Ваенізаваныя службы | Нацыянальная гвардыя Ўкраіны (60 тыс.; 2015 г.) |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт |
₴ 323.13 млрд (2022 г.) $ 10.8 млрд (2022 г.) |
Адсоткі СНП | 6% (2022 г.) |
Прамысловасьць | |
Унутраныя пастаўшчыкі | «Антонаў», «Матор Січ» (Запарожжа) |
Замежныя пастаўшчыкі | «Камінс» (Каламбус, штат Індыяна, ЗША), «Верталёты Аэробус» (Марыньян, дэпартамэнт Буш-дзю-Рон, Францыя) |
Дататковыя зьвесткі | |
Гісторыя | Савецка-ўкраінская вайна, Польска-ўкраінская вайна, Вайна на Данбасе |
Званьні | 19: ад салдата да генэрала арміі |
Узброеныя сілы Ўкраіны забясьпечваюць стрымліваньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны ў адпаведнасьці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзыдэнта Ўкраіны (якія зацьвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыцьцяўленьня мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны і іх прававога афармленьня, ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўленьня ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых апэрацыях на падставе міжнародных дамоваў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.