Тэнэрыфэ
востраў Канарскага архіпэлягу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэнэры́фэ (па-гішпанску: Tenerife, [teneˈɾife]) — найбольшы востраў Канарскага архіпэлягу ў Атлянтычным акіяне. Найбольш населены востраў Гішпаніі, дзе ёсьць часткаю правінцыі Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Аўтаномнае супольнасьці Канары. Плошча — 2034,38 км², насельніцтва — 889 936 чалавек (2014).
Тэнэрыфэ | |
Тэнэрыфэ з космасу | |
Месца | Канарскія астравы |
---|---|
Плошча | 2034,38 км² |
Найвышэйшы пункт | 3718 м |
Краіна | Гішпанія |
Вобласьць | Санта Крус дэ Тэнэрыфэ |
Насельніцтва (2014) | 889 936 |
Каардынаты | 28°16′7″ пн. ш. 16°36′20″ з. д. |
Тэнэрыфэ |
Адміністрацыйны цэнтар выспы — горад Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ — сталіца аднайменнай правінцыі й разам з горадам Пальмас на высьпе Гран-Канарыя — адна зь дзьвюх сталіц аўтаномнай супольнасьці.
Штороку Тэнэрыфэ наведваюць 5 мільёнаў турыстаў — найбольш з усіх астравоў архіпэлягу — што робіць востраў адным з самых папулярных турыстычных цэнтраў Гішпаніі і сьвету. На Тэнэрыфэ ладзіцца адзін з найбольшых карнавалаў сьвету. У Санта-Крусе знаходзіцца архітэктурны сымбаль Канараў — Аўдыторыё-дэ-Тэнэрыфэ. Другі паводле велічыні горад Тэнэрыфэ — Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна — занесены ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны.
На востраве дзейнічаюць два аэрапорты: Паўднёвы і Паўночны.
Найвышэйшы пункт востраву — гара Тэйдэ — знаходзіцца ў аднайменным нацыянальным парку, уключаным у Сьпіс Сусьветнай спадчыны. Гара зьяўляецца адначасна трэцім паводле вышыні вульканам у сьвеце.