From Wikipedia, the free encyclopedia
Тур Хэерда́л (па-нарвэску: Thor Heyerdahl; 6 кастрычніка 1914, Лярвік, Нарвэгія — 18 красавіка 2002, Алясіё, Італія) — нарвэскі падарожнік ды навуковец, дасьледнік культуры ды паходжаньня розных народаў сьвету: палінэзыйцаў, індзейцаў, жыхароў востраву Пасхі і інш. Зьдзейсьніў некалькі надзвычайна адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.
Тур Хэердал | ||||||||||
Thor Heyerdahl | ||||||||||
Дата нараджэньня | 6 кастрычніка 1914[1][2][3][…] або 1914[4] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Лярвік, Нарвэгія | |||||||||
Дата сьмерці | 18 красавіка 2002[5][1][2][…] | |||||||||
Месца сьмерці | Алясіё, Італія | |||||||||
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] | |||||||||
Месца вучобы | Унівэрсытэт Осла | |||||||||
Занятак | падарожнік-дасьледнік, антраполяг, археоляг, гісторык, сцэнарыст, марскі біёляг, авантурыст, кінарэжысэр, марак, этнограф, падарожнік вакол сьвету, пісьменьнік, падарожнік, дасьледнік | |||||||||
Навуковая сфэра | Археалёгія | |||||||||
Вядомы як | вандроўнік | |||||||||
Сябра ў | Нарвэская акадэмія навук[d] | |||||||||
Навуковая ступень | доктар філязофіі | |||||||||
Навуковы кіраўнік | Крыстын Бонэві Hjalmar Broch | |||||||||
Бацька | Thor Heyerdahl[d][6] | |||||||||
Маці | Alison Martine Lyng[d][6] | |||||||||
Дзеці | Thor Heyerdahl[d][7] і Bjorn Heyerdahl[d][7] | |||||||||
Узнагароды |
| |||||||||
Плаваньне на «Кон-Тыкі» Тур Хэердал зьдзейсьніў у 1947 року, чым давёў сваю ж гіпотэзу пра тое, што Палінэзію маглі засяліць індзейцы Паўднёвае Амэрыкі, якія ў старадаўнія часы зьдзяйсьнялі падарожжы на вялікія адлегласьці ўздоўж ціхаакіянскага ўзьбярэжжа на бальсавых плытах.
Тур Хэердал збудаваў копію старажытнага інцкага судна з бальсы, якое ў гонар аднаго з багоў інкаў было названае «Кон-Тыкі». Праект часткова фінансаваўся вайскова-марскім ведамствам Злучаных Штатаў Амэрыкы, якое ў пасьляваенныя рокі было зацікаўленае ў далейшых выпрабаваньнях навінак тэхнікі ды прадуктаў харчаваньня ў натуральных умовах. Разам зь пяцьцю іншымі вандроўвнікамі і дасьледнікамі (усе са Скандынавыі) ён выплыў зь места Кіта ў Пэру, а прыкладна праз сто дзён іхні плыт разьбіўся аб бар’ерны рыф паблізу атолу Папоя. Усе падарожнікі засталіся жывімі і выплылі на ненаселеную выспу-атол. Празь некалькі дзён іхні радыёсыгнал пачуў радыёматар, які распаўсюдзіў інфармацыю пра іхняе разьмяшчэньне. Першымі падарожнікаў знайшлі ды прынялі як ганаровых гасьцей абарыгены Палінэзіі.
Па матывах падарожжа Тур Хэердал напісаў мастацкую і навукова-папулярную кнігу, перакладзеную на мноства моваў сьвету.
Ужо зьяўляючыся сусьветна вядомым, Тур Хэердал дамовіўся з выдаўцамі, што ў крэдыт пад другую кнігу ён зьдзейсьніць падарожжа на судне з папірусу накшталт старажытнаэгіпецкіх караблёў ад Міжземнага мора да Лацінскай Амэрыкі. Падарожжа мела на мэце давесьці прынамсі патэнцыйную мажлівасьць сувязяў розных кантынэнтаў у мінулым. Гэтым разам ён вырашыў набраць у каманду людзей з розных краінаў, датычных да мінуўшчыны ды культуры старажытных мараходаў. Таму сярод сябраў міжнароднага экіпажу былі мэксіканец, этыёп, эгіпцянін і інш. Акрамя таго, Хэердал прапанаваў двум найвялікшым звышдзяржавам сьвету — СССР ды ЗША — знайсьці для дасьледніцкай ды міратворчай місіі яшчэ па адным чальцы экіпажу. Ад Саветаў ім стаў палярнік і лекар Юры Сянкевіч.
Карабель быў пабудаваны ў Эгіпце паводле старажытных красьлюнкаў ды малюнкаў на пірамідах і помніках Старажытнага Эгіпту. Майстры выкарысталі досьвед зь мясьцінаў, дзе да гэтай пары ловяць рыбу з выкарыстаньнем папірусных чоўнаў: Этыёпіі, Пэру і Балівіі (возера Тытыкака). Аднак няпоўнае выкананьне майстрамі старажытных схем эгіпцянаў спрычынілася да паступовага прасяданьня кармы судна пад час плаваньня з прычыны напаўненьня паражнін у сьцяблінах вадою, таму экспэдыцыя была тэрмінова прыпыненая. Але праз пэўны час быў збудаваны новы човен, які здолеў даплыць да Карыбскага мора, чым давёў імавернасьць кантактаў старажытных цывілізацыяў Старога і Новага Сьветаў.
У 1977 Тур Хэердал пабудаваў яшчэ адзін трысьняговы човен, «Тыгрыс», задачай якога было прадэманстраваць, што паміж Мэсапатаміяй і Індзкай цывілізацыяй у асобе сучаснага Пакістану маглі існаваць гандлёвыя і міграцыйныя кантакты. «Тыгрыс» быў пабудаваны ў Іраку і накіраваўся ў плаваньне зь міжнародным экіпажам праз Пэрсыдзкую затоку ў Пакістан, а адтуль да Чырвонага мора. Прыкладна празь пяць месяцаў плаваньня, 3 красавіка 1978, «Тыгрыс» у прыдатным да працягу падарожжа стане быў спалены камандай у Джыбуці на знак пратэсту супраць войнаў, што разгарэліся ў раёне Чырвонага мора і Афрыканскага Рогу.
Тур Хэердал стаў адным з найвыдатнейшых вандроўнікаў ды папулярызатараў навукі ў ХХ стагодзьдзі. У Нарвэгыі ён быў прызнаны «чалавекам тысячагодзьдзя» (чалавекам папярэдняга тысячагодзьдзя стаў вікінг Эрык Руды). Кнігі ды навуковыя гіпотэзы атрымалі сусьветнае прызнаньне, а сам ён стаў славутым папулярызатарам навукі.
У гонар Тура Хэердала названы астэроід 2473 Хэердал.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.